Четверг, 3 декабря 2020

В «Спутнике» отметили 90-летие белорусского кино

2 304

90-годдзю беларускага кіно прысвячалася вечарына, наладжаная ў кінатэатры «Спадарожнік».IMG_6237

Вядучыя нагадалі, што менавіта 17 снежня 1924 года ў Мінску была створана  першая беларуская кінастудыя, якая ў далейшым атрымала назву “Беларусьфільм”, расказвалі аб славутых  рэжысёрах і фільмах, якія зрабілі пэўны ўклад у гісторыю не толькі беларускага, савецкага, але і  сусветнага кінематографа. Узгадвалі, што ў 1962 годзе – пасля аб‘яднання Пружанскага, Ружанскага і Шарашоўскага раёнаў – была створана дырэкцыя раённай кінасеткі. Першым яе дырэктарам быў Мікалай Кліменцьевіч Яворскі. У 1970 годзе яго змяніў М.А. Сіманкоў, а з 1971 да 1989-га пасаду дырэктара займаў Віктар Мікалаевіч Мігіц. Апошнія  25 гадоў  кінавідэа-прадпрыемства бяззменна ўзначальвае Уладзімір Уладзіміравіч Люсько.IMG_6272

Цёпла віншавалі калектыў з юбілейнай датай намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі К.І.Панімаш, самадзейныя артысты дарылі цудоўныя песні і танцы. І нібы на кінаэкране паўставалі ў памяці кадры не такога ўжо далёкага мінулага…IMG_6286

—Кіншчыкі прыехалі! Кіншчыкі прыехалі! – светлавалосая дзяўчынка з растрапанымі коскамі бегла ўздоўж вясковай вуліцы. Сонца павольна сядала за рэку, фарбуючы ваду ў кісельны колер.  Вяскоўцы заканчвалі ўпраўляцца па гаспадарцы, хуценька пераапраналіся ў “выхадныя” сукенкі і кашулі і спяшаліся ў клуб.  Дзеці шумнай стайкай, сціснуўшы ў кулачку запаветныя 10 капеек, беглі наперадзе. Ня-хітрай гукавой “рэкламы” хапіла, каб сціплае памяшканне клуба запоўнілася. Гасла святло, стракатаў кінаапарат, гледачы затойвалі дыханне, захопленыя прыгодамі героеў…

Гэта – не фантазія. У 1975-1990-х гадах у раёне працавала 81 кінаўстаноўка, штат кінасеткі складаўся са 110 чалавек. За год кінапаказы наведвалі больш за мільён чалавек. А ветэраны кінасеткі і цяпер, смеючыся, называюць сябе “кіншчыкамі”.IMG_6286 IMG_6276

На святочнай імпрэзе пайменна ўспомнілі тых, хто шмат гадоў прысвяціў гэтай прафесіі. Падзячныя пісьмы  атрымалі  Раіса Рыгораўна Вакула, Вольга Сцяпанаўна Койпіш, Уладзіслава Дзмітрыеўна Шырма, Іван Сцяпанавіч Зірко, Павел Іванавіч і Ангеліна Станіславаўна Фасевічы, Таццяна Іванаўна Богдан, Зінаіда Уладзіміраўна Раманоўская, Лідзія Фёдараўна Псярцэвіч, Вольга Андрэеўна Дземідовіч.

Узнагароды розных узроўняў уручылі і ўсім сённяшнім работнікам прадпрыемства. Не дзіўна, у  штаце цяпер усяго 12 чалавек. Вясковым кінаўстаноўкам прыйшлі на змену DVD-прайгравальнікі, кам-п‘ютары і нават хатнія кінатэатры. Ды і  гарадскі “Спадарожнік” не часта збірае поўныя залы.

Але ў кінатэатры ўпэўнена ўкараняюцца новыя тэхналогіі: фармат 3D стаў паўсядзённасцю, робяцца паказы 5D, закуплены шлемы віртуальнай рэальнасці… Так што кінапракат па-ранейшаму запатрабаваны.

На здымках:  «Вось такой тэхнікай мы некалі карысталіся», — расказвае У.У.Люсько; відэадэманстратар кінатэатра «Спадарожнік» Ж.УЗяйрук.

Ірына Сядова, фота аўтара.

Один комментарий

  • Екатерина

    Я не понимаю чему радоваться и что отмечать? Тому, что нашим кинотеатром уже бессменно руководит 25 ЛЕТ человек далекий от кино? Тому, что в кино ходит от силы 3-5 человек? Тому, что те пружанцы, которые хотят сходить в кино едут в Брест или в Кобрин(где, кстати, то же идут премьеры) ? Тому, что у нас показывают фильмы, которые ВСЕ УЖЕ ДАВНО ПОСМОТРЕЛИ? Тому, что наш руководитель культуры сам не знает какие фильмы идут в нашем кинотеатре? Тому, что на кассе даже нет телефона, чтобы позвонить и уточнить есть билеты в 3д например? О ЧЕМ СТАТЬЯ?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *