Па добрай традыцыі філіял РСТ «Гандлёвы цэнтр» праводзіць дабрачынную акцыю па зборы навагодніх падарункаў для выхаванцаў сацыяльнага прытулку.
І сёлета зноў у магазіне «Дзіцячы свет» стаіць ёлачка, упрыгожаная дзіцячымі пажаданнямі.
Стаць чараўніком пад Новы год вельмі проста: трэба прачытаць на ўпрыгожанні мару дзіцяці і ажыццявіць яе тут жа. Пасля таго, як куфэрак запоўніцца падарункамі, работнікі філіяла даставяць іх выхаванцам прытулку.