Вечары сустрэчы накшталт «Каму за…» можна праводзіць не толькі ў клубах. Такое ж мерапрыемства было вырашана наладзіць і ў рэстаране. Спецыяльна быў распрацаваны асартымент са зніжанымі цэнамі, быў запрошаны акардэяніст, які выконваў песні 70-80 гадоў. Хаця, як прызналася дырэктар філіяла РСТ «Прадтавары» Т.А.Жук, былі сумненні наконт запатрабаванасці такой прапановы. Але ж дарма.
На вечарыну запісалася некалькі дзясяткаў чалавек, для іх была створана ўтульная атмасфера. На мерапрыемстве быў і свой тамада, які не даваў сумаваць нікому разнастайнымі конкурсамі і гумарыстычнымі нумарамі. Пад канец сустрэчы госці па просьбе арганізатараў у спецыяльных анкетах падзяліліся сваімі ўражаннямі — выказалі падзякі за выдатна праве-дзены вечар і пажаданні, арганізоўваць яго не менш аднаго разу на месяц. Па словах Таццяны Аляксандраўны, новы падыход бу-дзе абавязкова ўзяты на ўзбраенне і стане традыцыйным.
Алег Сідарэнка. Фота аўтара.