Суббота, 5 декабря 2020

«Пружанские киты» проиграли «Сталкеру» и занимают третью позицию в итоговой таблице

1 272

У мінулыя выхадныя пачаліся гульні другога круга рэгулярнага чэмпіянату сярод каманд Заходняй аматарскай хакейнай лігі. Напомнім, што ў двух заключных матчах першага круга наша каманда ў гасцях спачатку перамагла ў Баранавічах мясцовых «Мядзведзяў» з лікам 9:4, а потым саступіла пінскаму «Волату» — 4:7. Такім чынам, пасля першай паловы чэмпіянату «Пружанскія кіты» мелі на сваім рахунку 12 ачкоў, атрымаўшы чатыры перамогі і пацярпеўшы два паражэнні.киты

На жаль, у гульні са «Сталкерам» нашым хакеістам папоўніць турнірную скарбонку ачкамі не ўдалося. Гульня хоць і прайшла ў напружанай барацьбе, але закончылася з лікам 5:3 на карысць лідара турніру. Пружанскім хакеістам ніяк не ўдаецца адсвяткаваць перамогу над самым нязручным для сябе сапернікам. Усе ранейшыя сустрэчы заканчваліся паражэннямі нашай каманды.

У спрэчцы бамбардзіраў турніру лідарам з’яўляецца наш Раман Чыжэўскі, на рахунку якога па сістэме гол+пас 22 ачкі(15 галоў і 7 перадач). Па 9 балаў маюць Сяргей Старавойтаў і Аляксандр Герасімчук.

А вось як выглядае турнірная табліца

на сённяшні дзень (ачкі):

«Сталкер» (Баранавічы)……………………………………………………………………… 21

«Рысі» (Івацэвічы)………………………………………………………………………………… 14

«Волат» (Пінск)……………………………………………………………………………………. 12

«Пружанскія кіты»……………………………………………… 12

«Гарынь» (Столін)……………………………………………………………………………….. 9

«Крэчат» (Белаазёрск)…………………………………………………………………………. 4

«Мядзведзі» (Баранавічы)  ………………………………………………………………..   0

Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *