Яшчэ адным спартыўным мерапрыемствам былі адзначаны мінулыя выхадныя. 13 снежня ў спартыўнай зале аграрна-тэхнічнага каледжа прайшоў міжнародны турнір па міні-футболе “Белавежская пушча”. Спаборніцтвы адбыліся па праекце Еўрасаюза “Актыўныя гульнёвыя віды спорту ў Еўрарэгіёне Белавежская пушча” ў рамках трансгранічнага супрацоўніцтва трох дзяржаў — Польшчы, Беларусі, Украіны.
На гэты раз сустрэліся чатыры каманды. У выніку перамогу атрымалі госці з Гайнаўкі, футбалісты з Бярозы сталі другімі, а гаспадары спаборніцтваў толькімі трэцімі.
Кацярына Пашкевіч, Мікалай Дубінчук (фота).