Годныя людзі слаўнай краіны
Сярод мноства свят у нашай незалежнай Беларусі адным з самых знакавых быў і застаецца Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, які адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада.
«Захаваем вёску — выратуем краіну». Гэтыя словы Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі можна лічыць прарочымі. Бо многім з таго, чым сёння ганарымся, мы абавязаны самаму галоўнаму багаццю — Чалавеку працы і Зямлі-карміцельцы. Сёння ў нашай рэспубліцы, бадай, не знойдзеш тых, хто так ці інакш не звязаны з працай у сельскай гаспадарцы. Гэта аграрыі, перапрацоўшчыкі, вучоныя, нават студэнцкія атрады. На зямлі працуюць невыпадковыя людзі, а тыя, хто адданы ёй, хто нясе адказнасць за лёс краіны. І пры гэтым мы разумеем, што аграрны сектар — гэта «цэх пад адкрыт














