Среда, 17 октября 2018

Новости

«Линовский Ихтиандр»: Воспитательница детского сада получила грамоту за спасение утопающего ребенка

«Линовский Ихтиандр»: Воспитательница детского сада получила грамоту за спасение утопающего ребенка

Актуально, Новости
Незвычайнай падзеяй пачалося ў мінулую нядзелю святкаванне Дня маці ў Ліноўскім дзіцячым садку. Перад пачаткам мерапрыемства слова ўзяў старшыня раённага таварыства выратавання на водах Ю.М.Амельянчук, які спецыяльна прыехаў ва ўстанову, каб ва ўрачыстай абстаноўцы выказаць падзяку адной з работніц садка, таксама маці. Як паведаміў Юрый Міхайлавіч, днём 22 ліпеня на гарадскім возеры ледзь не здарылася трагедыя. Пра гэту гісторыю ўжо расказвала «раёнка»: тады ледзь не патанула 11-гадовая дзяўчынка, якую выцягнула з глыбіні выхавальніца Ліноўскага дзіцячага садка І.І.Краўчук. — Не ведаю, што падштурхнула мяне азірнуцца і паглядзець у той бок, бо за гоманам не было чуваць якіх-небудзь крыкаў аб дапамозе,— успамінае той момант Ірына Іванаўна. Не задумваючыся, жанчына кінулася на дапамогу
В воскресенье, 21 октября, приглашаем на районную ярмарку «Пружанская осень»!

В воскресенье, 21 октября, приглашаем на районную ярмарку «Пружанская осень»!

Автобудни, Афиша, Новости
21 кастрычніка 2018 года з 8.00 да 15.00 гадзін адбудзецца раённы кірмаш «Пружанская восень». Месца правядзення: цэнтральная плошча г.Пружаны, вуліцы Савецкая, Тармасава, Камсамольская. У праграме: — работа гандлёвых кропак; — продаж сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі; — канцэртна-забаўляльная праграма. Будзе арганізавана дастаўка агародніны па горадзе (для пажылых людзей і інвалідаў прапануецца паслуга «Сацыяльнае таксі»). Падчас правядзення кірмашу абмяжоўваецца рух транспарту па вуліцах Савецкай, Тармасава, Камсамольскай і змяняюцца маршруты аўтобусаў. ************** Увага! 19 кастрычніка з 8.00 да 13.00 адбудзецца кірмаш на рынку ў г.п.Ружаны
Наш опрос: Комсомольская правда моя

Наш опрос: Комсомольская правда моя

Актуально, Новости
УЛКСМ. Сёння многія маладыя людзі не змогуць нават расшыфраваць гэтую абрэвіятуру. А вось людзі старэйшага ўзросту адразу скажуць, што гаворка ідзе пра камсамол — камуністычную маладзёжную арганізацыю, 100-годдзе з моманту ўтварэння якой адзначаецца ў гэтым годзе. Не сакрэт, што для адных людзей з камсамолам звязаны самыя цёплыя ўспаміны, і яны працягваюць настальгаваць па тых часах. Для іншых камсамол — гэта перажытак мінулай эпохі... А што з гэтай нагоды думаюць жыхары і госці нашага горада?  Алена Уладзіміраўна: — У камсамол, як, уласна кажучы, і ў піянеры, мяне прымалі ў ліку першых, паколькі я добра вучылася і вылучалася ўзорнымі паводзінамі. Тады практычна ўсе былі і піянерамі, і камсамольцамі. Як цяпер памятаю, для ўступлення трэба было вывучыць статут, ведаць і міжнароднае ст
В Пружанах открылся детский дом семейного типа

В Пружанах открылся детский дом семейного типа

Новости
Засяленне ў новае прасторнае жыллё — гэта заўсёды свята. І ўдвая прыемней, калі яго атрымлівае вялікая, дружная сям’я. Таму ўрачыстасць, якая адбылася ў Пружанах у пятніцу, без перабольшання, можна назваць святам: у нашым горадзе па вуліцы Р.Шырмы адкрыўся дзіцячы дом сямейнага тыпу. Ён быў пабудаваны за сродкі, выдзеленыя з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў. Кошт выкананых работ склаў 346 тысяч рублёў. Гаспадарамі новага жылля сталі Лірына і Аляксандр Нежавец і іх восем дзетак.  Урачыстая цырымонія адкрыцця сабрала нямала высокіх гасцей. Першым свае віншаванні навасёлам адрасаваў старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. «Добра, што ў нашым раёне адкрыўся чарговы дзіцячы дом сямейнага тыпу. Але няхай такіх устаноў усё-такі будзе менш — каб у дзяцей не было патрэбы ў прыёмных сем’ях», — з
Для строительства свинокомплекса в Ружанской зоне выбрана другая площадка

Для строительства свинокомплекса в Ружанской зоне выбрана другая площадка

Новости
Як мы ўжо паведамлялі, 11 верасня бягучага года ў райвыканкаме прайшлі грамадскія слуханні па пытанні будаўніцтва свінагадоўчага комплексу ва ўрочышчы Выгада Ружанскага сельсавета. Будаўнічую пляцоўку меркавалася выбраць на паўночным захадзе ад вёскі Малочкі на адлегласці 3100 метраў і на паўднёвым захадзе ад санаторыя «Ружанскі» на адлегласці 4900 метраў. Кіраўніцтва санаторыя «Ружанскі» і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь палічыла, што з будаўніцтвам свінакомплексу ў дадзеным месцы непрыемныя пахі будуць распаўсюджвацца на тэрыторыю аздараўленчай установы. Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук, прынята рашэнне змяніць пляцоўку для будаўніцтва свінагадоўчага комплексу. Выбрана новае месца, якое ўзгоднена з аблвыканкамам. Яно знаходзіцца на значнай адлегласці ад санат
Оператор машинного доения и тракторист ОАО «Великосельское Агро» получили подарки от райкома профсоюза работников АПК

Оператор машинного доения и тракторист ОАО «Великосельское Агро» получили подарки от райкома профсоюза работников АПК

Новости, Профессия
Сёмага кастрычніка па ініцыятыве міжнародных прафсаюзных арганізацый праходзіць Сусветны дзень дзеянняў за дастойную працу. А ў 1999 годзе міжнароднай арганізацыяй працы была прынята Праграма дастойнай працы, у аснову якой лягла канцэпцыя забеспячэння ўсіх працаўнікоў якаснымі і бяспечнымі працоўнымі месцамі, дастойнай і справядлівай аплатай, надзейнымі сацыяльнымі гарантыямі. «Сёння ў Беларусі на ўсіх прадпрыемствах, дзе створана пярвічная прафсаюзная арганізацыя, заключаецца калектыўны дагавор. Гэты дакумент дае дадатковыя, не прапісаныя ў Працоўным кодэксе, гарантыі. Напрыклад, гарантыя занятасці, — зазначае старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук. — А сёння прафсаюзы настойваюць яшчэ і на тым, каб кожны калектыўны дагавор утрымліваў норму аб абавязковым падаўжэнні кан
Где и почем принимают картошку в Пружанском районе?

Где и почем принимают картошку в Пружанском районе?

Новости
Падкажыце, калі ласка, куды можна рэалізаваць у нашым раёне лішкі бульбы? Таццяна Сяргееўна Стасюкевіч, аг. Лыскава — Бульбу ад насельніцтва на прамперапрацоўку закупляе ААТ «Айчына». Робіцца гэта па пятніцах і суботах. Клубні, якія адпавядаюць пэўнаму дзяржстандарту, прымаюцца па цане 10 капеек за кілаграм. Закупляюць бульбу і філіялы Пружанскага райспажыўтаварыства. Так, за якасную харчовую бульбу тут можна атрымаць 20 капеек за кілаграм.
Ветеринары призывают не подбирать брикеты с вакциной от бешенства, которые уже начали разбрасывать с помощью авиации

Ветеринары призывают не подбирать брикеты с вакциной от бешенства, которые уже начали разбрасывать с помощью авиации

Новости
Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь з 3 кастрычніка з мэтай прафілактыкі шаленства праводзіцца аральная імунізацыя дзікіх жывёл. Для гэтага прымяняюцца прынады з вакцынай,  раскідванне якіх ажыццяўляецца з дапамогай авіяцыі. Прынада ўяўляе сабой брыкет шэрага або цёмна-карычневага колеру масай да 30 грамаў, выраблены з ядомых жывёламі кампанентаў. У яго заключана капсула з вакцынай. Калі вы ўбачылі такую прынаду, не кранайце яе рукамі, не скормлівайце хатнім жывёлам. Не дапускаецца кантакт дзяцей з прынадамі! Калі вакцына па нейкай прычыне ўсё ж трапіла на адкрытыя ўчасткі цела, іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць 2%-ным растворам пітной соды  і звярнуцца ва ўстанову аховы здароўя.
Отопительная «математика». Рассказываем, что нужно знать, если у квартиры несколько собственников

Отопительная «математика». Рассказываем, что нужно знать, если у квартиры несколько собственников

Новости
У бягучым годзе пачатак ацяпляльнага перыяду некаторым жыхарам дамоў камунальнага жылога фонду прынясе сюрпрызы, хутчэй за ўсё, непрыемныя — у выглядзе павялічаных сумаў па аплаце за камунальныя паслугі. Звязана гэта, як патлумачыла начальнік разлікова-даведачнага цэнтра КУВП «Камунальнік» Н.М.Зялевіч, з прынятай яшчэ чатыры гады таму Пастановай Саўміна №571 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі». Згодна з п.21 гэтага дакумента, налічэнне сумаў за аплату камунальных паслуг здзяйсняецца суадносна памерам долі кожнага ўласніка на правах агульнай уласнасці. Дагэтуль норма выкарыстоўвалася ў тых выпадках, калі самі ўласнікі жылых памяшканняў звярталіся ў разлікова-даведачны цэнтр для падзелу асабістых рахункаў. І вось у чэрвені бягучага
Состояние реки и соседские разборки. Пружанцы обратились за помощью к представителю КГК

Состояние реки и соседские разборки. Пружанцы обратились за помощью к представителю КГК

Новости, Экология
У мінулую пятніцу ў Пружанскім райвыканкаме асабісты прыём грамадзян правёў начальнік упраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці Аляксей Дзмітрук. На прыём прыйшло двое жыхароў райцэнтра. У прыватнасці, звярнуцца да прадстаўніка кантрольнага ведамства гараджаніна прымусіла занепакоенасць экалагічным станам ракі Мухавец. Сітуацыя, якую сёлетнім летам назіралі гараджане, здарылася не ўпершыню: у месцы зліцця каналаў Муха і Вец людзі сачкамі лавілі паўжывую рыбу, а сама вада ў каналах змяніла колер на непрыгожы чорны. Заяўнік выказаў прэтэнзію да дзейнасці адной з мясцовых гаспадарак: на яго думку, менавіта ад ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына» зышла прычына гібелі рыбы. «А цяпер за кошт сродкаў вінав
Проверьте свой «электролимит». Продолжается уточнение способов использования электроэнергии

Проверьте свой «электролимит». Продолжается уточнение способов использования электроэнергии

Новости, Экономика
Працягваецца ўдакладненне спосабаў выкарыстання некаторых лімітаў на спажыванне электраэнергіі. Як тлумачаць энергетыкі, выклікана гэта тым, што падчас увядзення абмежаванняў з сацыяльнымі і поўнымі коштамі для спажыўцоў электраэнергіі не былі ўлічаны некаторыя акалічнасці, якія трапілі ў поле зроку пазней. Напрыклад, як устанаўліваць ліміты для тых, хто карыстаецца прыродным газам толькі для абагрэву свайго жылля? Ці для тых, хто рабіў гэта раней, а цяпер вырашыў пераабсталяваць сваю кватэру або дом з падключэннем усіх асноўных прыбораў да энергазабеспячэння? Аб гэтым чытайце ў актуальным інтэрв’ю з начальнікам аддзела збыту Пружанскіх электрасетак А.А.Грышкевічам. — Андрэй Аляксандравіч, нядаўна энергетычная служба нашай краіны праз розныя крыніцы распаўсюджвала інфармацыю аб змяненнях
До и после. Магазин «Полевой»

До и после. Магазин «Полевой»

Год малой Радзімы, Новости
Магазін «Палявы» па вуліцы Інтэрнацыянальнай у Пружанах. Выгляд будынка ў савецкі час (фота з сайта raipo.net/history) і сёння. Шаноўныя чытачы, калі ў вас ёсць старыя фотаздымкі нашай Пружаншчыны, дасылайце іх, калі ласка, на адрас рэдакцыі (вул.Чырвонаармейская, 78, 225133, г.Пружаны) ці на электронны адрас RRBud22@brest.by, а таксама тэлефануйце нам па нумарах 9-12-36, 9-15-02. Мы па-новаму сфатаграфуем адлюстраваныя на вашых здымках мясціны і разам прасочым за тым, як змянялася наша малая радзіма.
Циклон Фабьен пощадил Пружаны

Циклон Фабьен пощадил Пружаны

Новости
Цыклон з моцнымі парывамі ветру (да 25 метраў у секунду), што ў панядзелак прайшоў праз Брэсцкую вобласць, не мінуў і Пружаншчыну, хаця і не з такімі сур’ёзнымі наступствамі, як у нашых суседзяў у Бярозаўскім і Кобрынскім раёнах. Паводле інфармацыі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, рэгістраваліся адключэнні электраэнергіі ў населеных пунктах у зоне Белавежскай пушчы. Таксама паступіла скарга ад МТС, што адключылася перадаючая вежа ў в.Бельчыцы. Ва ўсіх выпадках прычынай аварый сталі абрывы правадоў напружання зламанымі галінамі. У выніку падзення дрэў на кароткі час быў перакрыты рух на дарозе каля в.Ялова і на вул.Кастрычніцкай у г.Пружаны. Усе аварыйныя наступствы былі аператыўна ліквідаваны камунальнай службай і работнікамі ДРБУ-140. Алег Сідарэнка.
Делегация из Польши оценила туристический потенциал Пружанского района

Делегация из Польши оценила туристический потенциал Пружанского района

Актуально, Новости, Туризм
У мінулы аўторак на пункце пропуску “Перароў” адбылася значная для нашага раёна падзея: тут сустракалі чатырнаццаць гасцей з Гайнаўкі, сярод якіх былі прадстаўнікі адміністрацыі, культурных і спартыўных устаноў горада, а таксама работнікі польскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. На чале з намеснікам бурмістра Гайнаўкі Анджэем Скепкам яны завіталі да нас, каб азнаёміцца з турыстычным патэнцыялам Пружаншчыны і атрымаць патрэбную інфармацыю пра “бязвізавы рэжым”, які пачаў дзейнічаць у некаторых беларускіх рэгіёнах з пачатку гэтага года. Польскіх гасцей сустракала не менш прадстаўнічая пружанская дэлегацыя на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудраўцом і намеснікам старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновічам. У сваім прывітальным слове Мікалай Пятровіч звярнуў увагу гасцей
Велогонка «Тур де Брест» прошла через Пружаны

Велогонка «Тур де Брест» прошла через Пружаны

Новости, Спорт
У мінулую нядзелю ў Бярозе завяршыўся чарговы чэмпіянат Беларусі па веласпорце — шматдзённая гонка на шашы на прызы «Сельскай газеты», якая атрымала неафіцыйную назву «Тур дэ Брэст» па аналогіі са знакамітай французскай сястрой «Тур дэ Франс». Напярэдадні велашматдзёнкі гоншчыкі апрабавалі асфальт Брэстчыны падчас чэмпіянату Беларусі ў каманднай гонцы на 50 кіламетраў. Першы этап шматдзённай гонкі пачаўся ад сцен Брэсцкай крэпасці. Пасля ўскладання вянкоў да Вечнага агню 55 гоншчыкаў з шасці каманд пераадолелі 124 кіламетры і фінішавалі ў вёсцы Дзмітровічы. Першым на фініш прыйшоў прадстаўнік каманды горада Мінска Сяргей Папок. Другім стаў Браніслаў Самойлаў з Віцебскай вобласці, і трэцім — Канстанцін Клімянкоў з Мінскай. Лепшым сярод маладых гоншчыкаў быў Дзяніс Мазур з каманды Брэсцкай