
Сфера культуры шматгранная і ўмяшчае ў сабе мноства розных спецыяльнасцей, але ўсіх аб’яднае любоў да мастацтва, вернасць прафесіі. І толькі такія людзі могуць знайсці водгук у душы кожнага, таму што адораны талентам, валодаюць майстэрствам і вызначаюцца неверагоднай адданасцю сваёй справе
Менавіта гэтыя людзі працуюць у сферы культуры Пружаншчыны. Сярод іх — героі гэтай старонкі.
«Авацыі — гэта «дзякуй» ад гледачоў»
Жанна Вахновіч, выкладчыца дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р. Шырмы
Некалі Жанна Фёдараўна сама была вучаніцай Пружанскай музычнай школы, дзе вывучала азы ігры на баяне ад Івана Іванавіча Гвоздзіка. Настаўнік прывіў настолькі трывалую любоў да музыкі, што дзяўчына вырашыла абраць сабе такую ж спецыяльнасць, паступіўшы ў Брэсцкае музычнае вучылішча.
Цяпер яе працоўны стаж налічвае ўжо 35 гадоў. За мінулы час Жанна Фёдараўна падрыхтавала нямала вучняў, шэрагу з якіх, па прыкладзе свайго настаўніка, здолела перадаць сваю любоў да мастацтва, арыентаваўшы на ўжо прафесійны выбар. І зараз у розных гарадах і мястэчках Беларусі працуюць яе выпускнікі, н