Воскресенье, 5 октября 2025

День: 04.10.2025

У першы дзень кастрычніка райкамбінату бытавога абслугоўвання споўнілася 65 гадоў

У першы дзень кастрычніка райкамбінату бытавога абслугоўвання споўнілася 65 гадоў

У цырульніка Інэсы Трухан вялікі стаж, а значыць, і багаты вопыт работы. За перыяд сваёй дзейнасці прадпрыемства мяняла свае прапановы, выкарыстоўвала іншыя падыходы. Але заўсёды заставалася запатрабаванай. Больш за палову з гэтага часу акцыянерным таварыствам «Пружанскі РКБА» кіруе Анатолій Гвоздзік. Як ён зазначае, сёння камбінат можна смела назваць камерцыйнай арганізацыяй. Чарговы заказ рыхтуюць станочнікі Вадзім Куцішка і Аляксандр Дземасюк. — Справа ў тым, што бытавыя паслугі ў сельскай мясцовасці страцілі сваю вастрыню, якая была раней,— гаворыць Анатолій Фёдаравіч.— Сёння ў гэтай сферы назіраецца важкая канкурэнцыя, і вяскоўцы маюць магчымасць выбіраць, да каго звяртацца. У выніку камбінат бытавых паслуг быў вымушаны скараціць сферу абслугоўвання, але гэта дало магч
Напярэдадні Сусветнага дня турызму, які штогод адзначаецца 27 верасня, Пружаншчына сустракала гасцей.

Напярэдадні Сусветнага дня турызму, які штогод адзначаецца 27 верасня, Пружаншчына сустракала гасцей.

У мінулую пятніцу ў наш раён з’ехаліся прадстаўнікі турыстычнай сферы #1рэгіёна. Усё дзеля таго, каб адкрыць для сябе новыя месцы на карце Беларусі, ацаніць патэнцыял нашага краю, пазнаёміцца з магчымасцямі і пераняць вопыт. Узняць турызм на якасна новы ўзровень, зрабіць яго нацыянальным праектам і па максімуме рэалізаваць яго патэнцыял — патрабаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. У нашай краіне ўсё больш увагі надаецца турызму ўнутранаму. І сапраўды: навошта ехаць далёка, калі прыгожае і цікавае побач? Адзін з прыкладаў — санаторый «Ружанскі». Праграме азнаямленчага тура па Пружаншчыне папярэднічала ўрачыстае ўзнагароджанне суб’ектаў турызму рэгіёна ў Брэсцкім аблвыканкаме. Прыемна, што менавіта «Ружанскі» адзначаны Падзякай упраўлення спорту і турызму аблвыканкама
На мінулым тыдні ў Пружанах адбыўся рэспубліканскі прававы прыём грамадзян з удзелам галоўнага прававога інспектара працы Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюзаў работнікаў аховы здароўя Сяргея Пасталюка

На мінулым тыдні ў Пружанах адбыўся рэспубліканскі прававы прыём грамадзян з удзелам галоўнага прававога інспектара працы Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюзаў работнікаў аховы здароўя Сяргея Пасталюка

Такую форму работы прафсаюзы практыкуюць з сакавіка 2015 года. Больш за сотню прававых інспектараў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аказваюць бясплатную юрыдычную дапамогу ўсім жадаючым грамадзянам. Прыёмы праходзяць кожны апошні чацвер месяца непасрэдна ў арганізацыях, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў. Першай лакацыяй стала Пружанская ЦРБ. Медыкаў цікавілі пытанні, якія тычацца працоўнага заканадаўства: аплата працы за начныя змены, арганізацыя графіка работы з улікам складанасці, аб парадку ўмоў звальнення па кантрактнай форме найму і працоўнай дамовы на нявызначаны тэрмін. Усім, хто звярнуўся, дадзены тлумачэнні і рэкамендацыі непасрэдна падчас кансультацыі, у асобных выпадках аказана дапамога ў складанні працэсуальных дакументаў. Такія сустрэчы яшчэ раз даказваюць