
Председатель Брестского облисполкома Пётр Пархомчик дал большую пресс-конференцию представителям СМИ Первого региона
Дыялог губернатара адбыўся на медыяфоруме з удзелам сродкаў масавай інфармацыі Першага рэгіёну, блогераў. Пётр Пархомчык ва ўступным слове ахарактарызаваў дзейнасць СМІ як станоўчую, працуючую на развіццё Брэстчыны, у тым ліку як цікавага аб’екта турыстычнай індустрыі. Затым Пётр Аляксандравіч адказаў на шматлікія пытанні прэсы.
На пытанне, якім быў першы год на пасадзе губернатара, Пётр Пархомчык адказаў, што гэты час праляцеў для яго як імгненне. Ён нагадаў, што ў мінулым паспяховым годзе рэгіён дасягнуў небывалых вышынь у прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Большасць вынікаў сур’ёзна ўражвала. Але да гэтых вынікаў 2024 года трэба дадаць яшчэ больш станоўчую дынаміку. На чым і была сканцэнтравана ўся работа з кіраўнікамі раёнаў. Губернатар упэўнены, што трэба рухацца з іншай