
У майстэрні Пружанскага дзіцячага дома творчасці пад кіраўніцтвам Аляксандра Ляшчынскага юныя канструктары спасцігаюць асновы інжынерыі, вучацца чытаць чарцяжы і з гонарам бачаць вынік свайго цярпення і працы
У гуртку займаюцца тры рознаўзроставыя групы. Сюды прыходзяць хлапчукі з палымянымі вачыма і вялікім жаданнем спасцігнуць нешта новае і стварыць гэта сваімі рукамі. Для іх майстэрня становіцца прыцягальным месцам творчасці і самавыяўлення. Тут няма сумных урокаў, толькі сумесны пошук рашэнняў, рызыка і радасць ад маленькіх, але такіх важных перамог.
Тэхнічнае мадэліраванне — гэта фундаментальная школа для развіцця інтэлекту і грунтоўнага мыслення, дзе абстрактныя законы фізікі і геаметрыі ажываюць на кончыках пальцаў юных умельцаў.
У эпоху лічбавых тэхналогій, калі ўсё даступна дзеяннем у адзін клік, каштоўнасць сапраўднай ручной працы толькі ўзрастае. Менавіта тут, у майстэрні Пружанскага дзіцячага дома творчасці пад кіраўніцтвам Аляксандра Ляшчынскага юныя канструктары спасціг