
Калонка галоўнага рэдактара. А напрыканцы я скажу…
Працягну радкі верша Веранікі Тушновай словамі: мне з вамі было добра працаваць, размаўляць, вучыцца, спасцігаць чарговыя старонкі жыцця, рабіць высновы…
Гэта апошні мой маналог пад гэтай рубрыкай «Калонка галоўнага рэдактара». Не, сама рубрыка нікуды не дзенецца і далей будзе жыць з другім галоўным рэдактарам. Я ж дзякую ўсім, хто быў разам са мной, падзяляў мае думкі, можа ў нечым не пагаджаўся, спрачаўся. Аб апошнім расказваюць вашы лісты ў рэдакцыю. Але пра гэта я ўжо распавядаў.
Як пісаў перад працоўным адпачынкам, пачынаецца новы этап майго жыцця ў іншай рэдакцыі, іншай газеце, са сваімі чытачамі. І гэта нармальна, гэта жыццё, якое дыктуе свае ўстаноўкі. Мы толькі яго падначаленыя, але карэкціраваць яго, папраўляць — у нашых сілах.
За гэтыя няпоўныя чатыры гады мы разам з к