День: 23.09.2025

Заместитель председателя Брестского облисполкома Виктор Рафалович в Единый день информирования встретился с коллективом ОАО «Пружанский льнозавод»
На мінулым тыдні ў Пружанах працаваў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Рафаловіч, які ў Адзіны дзень інфармавання сустрэўся з калектывам ААТ «Пружанскі льнозавод». Тэма гэтага дня: «Беларускі шлях: адзінства лёсу».
Удзельнічаць у Адзіным дні інфармавання мне неаднойчы даводзілася. Адзначу, што Віктар Рафаловіч правёў сустрэчу цікава, крэатыўна, без усялякага афіцыёзу. Пабудаваў дыялог з калектывам ільнозавода на даверы, шчырасці. Але гэта было крыху пазней.
Ведаючы дырэктара ААТ «Пружанскі льнозавод» Мікалая Жогала, дзіўна было б, каб ён не паказаў госцю, які тут быў упершыню, паказаць тэрыторыю, саму вытворчасць, прадукцыю. Так яно і было. Віктар Рафаловіч у суправаджэнні старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча і кіраўніка прадпрыемства Мікалая Жогала агледзелі вытворчасць

Ярким примером процветания является отделение «Млынок» ОАО «Агро-Калядичи»
За апошнія два дзесяцігоддзі сельскагаспадарчая галіна нашай краіны пераўтварылася ў сферу з трывалай эканамічнай базай, дынамічным ростам і пастаянным насычэннем інавацыйнымі агратэхналогіямі. Сельская гаспадарка ў лідарах па набыцці перадавой тэхнікі, па будаўніцтве новых аб’ектаў, а яшчэ і па ўзроўні сярэдняй заработнай платы аграрыяў.
Адкуль узяўся такі дабрабыт? Няўжо 20 гадоў таму надвор’е перашкаджала атрымліваць добры ўраджай, а каровы горш даіліся? Насамрэч, асноўная прычына крыецца ў так званым «чалавечым фактары», але на гэты раз ён спрацаваў са станоўчым эфектам. Гэтаму яскравы прыклад — аддзяленне «Млынок» ААТ «Агра-Калядзічы».
Аддзяленне «Млынок» ад цэнтральнай сядзібы гаспадаркі размешчана на адлегласці ў некалькі дзясяткаў кіламетраў. Для Пружаншчыны, лічы, палов