
Яны будавалі наша сёння
Не спыняюся паўтараць: гісторыя не мае ўмоўнага ладу. Усе нашы здагадкі, што было б, калі б падзеі мінулага развіваліся па іншым сцэнарыі (а кнігі пра «траплянцаў» і альтэрнатыўную гісторыю зараз у трэндзе), застаюцца толькі разважаннямі. Не заўсёды, дарэчы, удалымі. Часам яны нагадваюць спробу выбраць сабе іншых бацькоў: маўляў, пры спрыяльным раскладзе зорак імі маглі стаць не простыя вяскоўцы, а заможныя князі.
Але не выбіраем мы ні бацькоў, ні малую радзіму, ні мінулае сваёй краіны. Гэта якраз тое, што варта прымаць як ёсць, з усімі жыццёвымі хібамі, памылкамі, складанасцямі характараў, беднасцю ці знешняй непрывабнасцю. І не адракацца ад людзей і падзей, шанаваць тых, хто не аглядаўся назад, а мэтанакіравана будаваў будучыню для нашчадкаў — наш з вамі сённяшні