У мінулыя выхадныя пачаліся гульні другога круга рэгулярнага чэмпіянату сярод каманд Заходняй аматарскай хакейнай лігі. Напомнім, што ў двух заключных матчах першага круга наша каманда ў гасцях спачатку перамагла ў Баранавічах мясцовых «Мядзведзяў» з лікам 9:4, а потым саступіла пінскаму «Волату» — 4:7. Такім чынам, пасля першай паловы чэмпіянату «Пружанскія кіты» мелі на сваім рахунку 12 ачкоў, атрымаўшы чатыры перамогі і пацярпеўшы два паражэнні.
На жаль, у гульні са «Сталкерам» нашым хакеістам папоўніць турнірную скарбонку ачкамі не ўдалося. Гульня хоць і прайшла ў напружанай барацьбе, але закончылася з лікам 5:3 на карысць лідара турніру. Пружанскім хакеістам ніяк не ўдаецца адсвяткаваць перамогу над самым нязручным для сябе сапернікам. Усе ранейшыя сустрэчы заканчваліся паражэннямі нашай каманды.
У спрэчцы бамбардзіраў турніру лідарам з’яўляецца наш Раман Чыжэўскі, на рахунку якога па сістэме гол+пас 22 ачкі(15 галоў і 7 перадач). Па 9 балаў маюць Сяргей Старавойтаў і Аляксандр Герасімчук.
А вось як выглядае турнірная табліца
на сённяшні дзень (ачкі):
«Сталкер» (Баранавічы)……………………………………………………………………… 21
«Рысі» (Івацэвічы)………………………………………………………………………………… 14
«Волат» (Пінск)……………………………………………………………………………………. 12
«Пружанскія кіты»……………………………………………… 12
«Гарынь» (Столін)……………………………………………………………………………….. 9
«Крэчат» (Белаазёрск)…………………………………………………………………………. 4
«Мядзведзі» (Баранавічы) ……………………………………………………………….. 0
Мікола Архуцік.