Пятница, 17 января 2025

Дожинки-2013: Пружанский район стал победителем областного соревнования по валовому производству зерна

4 849

Пераможцай абласнога спаборніцтва па валавой вытворчасці збожжа сёлета стала Пружаншчына. Нагадаем, што сельгаспрадпрыемствы раёна атрымалі 136089 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,3 цэнтнера з гектара.   Самы вялікі намалот сімвалізаваў самы вялікі каравай, які пружанская дэлегацыя прывезла ў суботу на абласныя «Дажынкі» ў Ляхавічы.  65 кілаграмаў! Ім частаваліся і высокія госці «Дажынак», і жыхары горада. Але спачатку — проста любаваліся.

У брэсцкай зямлі ёсць гаспадар. Гэта было асабліва відавочна падчас святкавання абласных «Дажынак», якія сёлета прымалі Ляхавічы. Як расказаў падчас святкавання намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання В.К.Паўлоўскі, напярэдадні святочных выхадных калегіяй было прынята рашэнне аб прысуджэнні Брэстчыне першага месца ў рэспубліканскім спаборніцтве сярод абласцей краіны.

Як зазначыў старшыня Брэсцкага аблвыканкама К.А.Сумар, гэта заслужанае прызнанне, бо апошнія пяць гадоў рэгіён трывала трымаецца ў ліку «мільённікаў» па валавым зборы збожжа, і тры гады Брэстчына — лідар па нарыхтоўцы кармоў. І гэта нездарма, бо за гады рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы абнаўлення вёскі ў сельскую вытворчасць былі ўкладзены звыш 15 трыльёнаў рублёў. Каб пацвердзіць высокую заслугу рэгіёна ў жыцці ўсёй рэспублікі, у абласных «Дажынках» прыняў удзел і памочнік Прэзідэнта РБ П.П.Пракаповіч.

Выконваецца яшчэ адна галоўная задача — экспарт сельгаспрадукцыі: летась на гэтым было зароблена звыш мільярда долараў ЗША. Мяркуецца, што сёлета рэкорд будзе пераўзы-дзены: за першае паўгоддзе вобласць зарабіла ўжо 621 мільён долараў. Заробленыя грошы, як зазначыў Канстанцін Андрэевіч, ідуць на паляпшэнне дабрабыту жыхароў рэгіёна, гараджан і вяскоўцаў. Пацвярджэннем яго слоў можна было лічыць адноўленыя Ляха-вічы, якія за бягучы год літаральна змянілі свой воблік у лепшы бок. Тут адбудаваны новы кінатэатр, капітальны рамонт прайшоў у школах, дзіцячых садках, былі добраўпарадкаваны вуліцы. На гэтыя мэты выдаткавана звыш 100 мільярдаў рублёў.

Самым лепшым раёнам на Брэстчыне стаў Пружанскі. Таму менавіта старшыні Пружанскага райвыканкама М.М.Серкову разам з лепшымі работнікамі сельгаспрад-прыемстваў было даручана ўзняць сцяг «Дажынак» на галоўнай плошчы Ляхавічаў.

У складзе нашай дэлегацыі былі лепшыя працаўнікі жніва. Высокую ўзнагароду з рук старшыні аблвыканкама атрымаў П.А.Каненя з ААТ «Ружаны-Агра», які на збожжасушыльным комплексе ЗСК-80 перапрацаваў амаль 18 тысяч тон збожжа. Таксама дыпломы пераможцаў уручылі маладзёжнаму экіпажу з ААТ «Айчына» ў складзе Д.А. Калешкі і У.В.Пракаева, вадзіцелю з ААТ «Жураўлінае» Ю.Ю.Салоху і сямейнаму экіпажу з філіяла РУП «Брэстэнерга» «Аграэнерга-Зеляневічы» У.Я. і А.М.Матвейчыкам.

Усім пераможцам і ўдзельнікам свята цудоўныя танцавальныя і песенныя нумары падарылі лепшыя калектывы і выканаўцы вобласці.

Алег Сідарэнка, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *