Воскресенье, 19 апреля 2026

Жыхар раёна хацеў падманна зарабіць грошай, а ў выніку «зарабіў» крымінальную справу

526

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў.

Жыхар нашага раёна вырашыў падманным шляхам падзарабіць грошай. Для гэтага, знаходзячыся паблізу адной з аўтазаправачных станцый горада, пад выглядам абмену 100 долараў ЗША прад’явіў другому мужчыне сувенірную купюру адпаведнага наміналу, якая не з’яўляецца плацежным сродкам. У выніку чаго завалодаў чужымі грашовымі сродкамі на суму 230 рублёў.

Цяпер аматар лёгкіх грошай можа пазбавіцца свабоды да трох гадоў.