Понедельник, 20 апреля 2026

Праект «Бацькаўшчына»: Прачысценская царква

474

А вось і тая самая Прачысценская царква, перабудаваная з перададзенага праваслаўным вернікам у 1864 годзе незавершанага каталіцкага касцёла.

Прачысценская царква, фота 1941 г.
2022 г. Фота Кацярыны МАСІК

Да гэтага часу тут былі праведзены асноўныя работы, заставалася дабудаваць дзве вежы і зрабіць вонкавую і ўнутраную аддзелку. Менавіта з гэтай прычыны алтар храма размяшчаўся не зусім традыцыйна для праваслаўя — на захадзе, адпаведна ўваход быў з боку гандлёвай плошчы (цяперашняй вул. Савецкай).

Атрымалася, што новы храм і саборная царква ў імя святога благавернага князя Аляксандра Неўскага, узведзеная ў 1866 годзе па другі бок гандлёвай плошчы, нібы глядзяць адзін на аднаго.

Па цэнтры над уваходам зрабілі званіцу. Вялізны будынак, у якім магло размяшчацца да 1000 чалавек, быў асвечаны ў 1884 годзе. Прыгожы храм высіўся над Пружанамі да ліпеня 1944 года.

Падчас баёў за вызваленне нашага райцэнтра на адной з царкоўных вежаў выбраў выгадную пазіцыю для знішчэння савецкай пяхоты гітлераўскі кулямётчык. Па ім адкрылі агонь з «Кацюшы». Прамым пападаннем рэактыўнага снарада званіца і купалы былі знесены, у царкве адбыўся пажар.

Зразумела, у атэістычныя пасляваенныя гады пра выдзяленне дзяржаўных сродкаў на рамонт храма гутарка не ішла, а самім прыхаджанам ён таксама быў не па сілах. Будынак хацелі перадаць пад Дом культуры, але, у рэшце рэшт, разабралі і на гэтым месцы ў 1962 годзе ўзвялі ўнівермаг.

Падрыхтавала Ірына СЯДОВА