Понедельник, 20 мая 2024

Киношное прошлое г.п. Ружаны

4 410

Калі ўспыхвае ў чалавека любоў да Айчыны і як затым становіцца той сілай, якая натхняе на ўсё, што лічыцца слаўным і вялікім? Адказаць на гэтае пытанне складана. Несумненна адно — гэта адбываецца тады, калі чалавек адкрывае для сябе навакольны свет, атрымлівае веды пра свой край, яго гісторыю, культуру.
Нельга пераацаніць ролю кіно ў фарміраванні гонару за край, у якім чалавек нарадзіўся і вырас. Таму хочацца расказаць пра кінастужкі ваеннай тэматыкі, якія маюць самае непасрэднае дачыненне да Ружан. Гэта фільмы з мінулага.

Г.Флабер гаварыў: «Мінулае — гэта тое, чаго ўжо няма; будучае — тое, чаго яшчэ няма, цяперашняе абсалютна мімалётна, яно бесперапынна рухаецца, а мастацтва кіно вымае з гэтага струменя тую ці іншую з’яву і робіць яе вечнай». Вечнае — гэта памяць, якая ідзе па планеце і папярэджвае жывых, заклікае іх не паўтараць трагічных памылак мінулага. Тры кінафільмы, знятыя ў Ружанах, менавіта пра такое вечнае. А зараз прасцей скачать бесплатные фильмы без смс.
У 1969 годзе выйшла гераічная паэма «Песня пра Маншук», што здымалася студыяй «Казахфільм». Аўтар сцэнарыя — Андрэй Міхалкоў-Канчалоўскі. Кінастужка распавядае пра адзін дзень з жыцця дзяўчыны Маншук Мамедавай і яе таварышаў, прыняўшых няроўны бой з нямецкімі танкамі. За подзвіг дзяўчына была пасмяротна ўдастоена звання Героя Савецкага Саюза. У здымках фільма прынялі ўдзел акцёры Мікіта Міхалкоў, Іван Рыжоў, Наталля Арынбасарава, Юрый Саранцаў.

У 1974 годзе студыя «Беларусьфільм» здымала ў Ружанах фільм па творы Івана Шамякіна «Хлеб пахне порахам» пра адпраўку ў Германію ў 1918 годзе ў якасці дапамогі паміраючым ад голаду рускім ваеннапалонным эшалона з хлебам. Аўтар хацеў адкрыць праўду пра вайну і выправіць амаральную сітуацыю: калі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны былі дастойна ўвекавечаны, то іх бацькі аказаліся несправядліва забытымі.

Значнай падзеяй у гісторыі беларускага кіно стаў выхад на экран фільма «Я родам з дзяцінства», таксама знятага ў Ружанах у 1966 годзе. У гэтай стужкі шчаслівы лёс — яна не будзе схована ў архіў. У аснове сюжэту — апошнія дні Вялікай Айчыннай вайны. Гэта лірычная карціна пра дзяцінства тых, хто падчас вайны ўпершыню зведаў цяжар страты блізкіх і набыў жаданне помсціць ворагу. Героі фільма — хлопчыкі Ігар і Жэнька, якія жывуць у прыфрантавым горадзе, вайна вырвала іх з мірнага жыцця.

Як ствараўся фільм, які стаў сенсацыяй свайго часу, збіраў падчас сеансаў у касах кінатэатраў доўгія чэргі за білетамі? Кінадраматург Генадзь Шпалікаў, вядомы па фільму «Я крочу па Маскве», прынёс рэжысёру Віктару Тураву сцэнарый «Я родам з дзяцінства». Віктар Цімафеефіч уважліва прачытаў яго і сказаў: «Усё добра, толькі вось мяне там няма…» Да слова, у самаго Турава было вельмі складанае дзяцінства: хлапчуком яго вывезлі ў Германію, білі, прымушалі працаваць, на вачах расстрэльвалі людзей. Таму ён хацеў укласці ў фільм і сваё жыццё. Так у выніку атрымаўся фільм-рэквіем па дзяцінству. Вайна для рэжысёра была спачатку школай жыцця, а затым стала і школай мастацтва, галоўнай тэмай у яго творчасці.

Здымкі фільма «Я родам з дзяцінства» ішлі на працягу дзевяці месяцаў. Ролі выканалі Ніна Ургант, Барыс Руднеў, Алена Дабранравава, Валерый Зубараў, Уладзімір Высоцкі.

Моцнымі жыццёвымі ніткамі Уладзімір Высоцкі быў звязаны з Беларуссю. Пра першую сустрэчу з легендарным акцёрам згадваў Эдуард Доўнар, які здымаўся ў «Я родам дзяцінства»: «Уявіце сабе: 1965 год, горад Слонім, і ўсе шэпчуцца, што прыедзе нейкі Высоцкі. Хто яго тады асабліва ведаў? І вось едзем мы ў Ружаны здымацца. Хтосьці ў карты рэжацца, хтосьці дрэмле. А ў самым канцы аўтобуса сядзіць мужычок, ціха так сядзіць. Потым бярэ гітару і пачынае спяваць. Вось тады я і зразумеў, што значыць Уладзімір Высоцкі».

Высоцкаму на той час было 27 гадоў. Тураў яго пастрыг нагала, надзеў парык, шрам зрабіў праз усю шчаку быццам ад апёка. Высоцкі іграў ролю капітана-танкіста Валодзі. А Ніне Ургант дасталася роля Люсі — маладой жанчыны, якая аўдавела ў Дзень Перамогі. Актрыса настолькі эмацыянальна перажывала вобраз, што ў яе на нейкі час адняліся рукі. Наогул, яна шмат здымалася на «Беларусьфільме». Як сама гаварыла: «Іграла жанчын, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну. Ведала заўсёды адно: калі не забаліць галава, не падымецца ціск, мне не сыграць гэтую ролю. Мне і дагэтуль сняцца сны пра вайну». Вось такой была акцёрская аддача.
***
У фільмах, знятых у Ружанах, ваенная тэматыка займае першае месца. Лёсы салдатаў, лёсы людзей. А за імі тое, што пераварочвае душу — боль людзей, іх пакуты, вера, іх такое цяжкае жыццё,  стаўшае гісторыяй, якую трэба шанаваць.
Вера ЦЕРАХАВА
НА ЗДЫМКУ: Кадр з фільма «Хлеб пахне порахам».

Один комментарий

  • Наталия

    Только ли в Ружанах снимался фильм Я родом из детства? Насколько я знаю он снимался и в Гродно… В сцене когда приходит поезд в массовке снималась моя мама. Эти сцены снимались на станции Аульс в Гродненском районе.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *