Суббота, 31 октября 2020

Олег Семенов: «Приглашаю настоящих любителей песни!»

2 902

29 студзеня ў Палацы культуры адбудзецца канцэрт беларускага спевака, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” і лаўрэата міжнародных конкурсаў  Алега Сямёнава. Плакаты з паведамленнем аб гэтым развешаны паўсюдна па нашым горадзе. Адметнасцю канцэрта з’яўляецца і тое, што разам са сталічным госцем выступіць на ім удзельніца эстраднай студыі ГДК Наталля Трус. Што гэта будзе за канцэрт і якія сюрпрызы рыхтуе для пружанскіх гледачоў Алег Сямёнаў? Гэта мы вырашылі высветліць, задаўшы спеваку некалькі пытанняў.

— Найперш, Алег Міхайлавіч, раскажыце, калі ласка, пра сябе і пра сваю творчасць.

— Музыкай я займаюся з дзяцінства. Тады і навучыўся самастойна  іграць на гармоніку і баяне. Сам — родам з Гомельшчыны, таму ў 14 гадоў паступіў менавіта ў Гомельскае музычнае вучылішча на дырыжорска-харавое аддзяленне. Ужо як выпускнік Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ў свой час працаваў хормайстрам і салістам Акадэмічнага хору Белдзяржтэлерадыёкампаніі. У канцы 80-х гадоў стварыў вакальную групу “Чысты голас”, якой прысвяціў дзесяць творчых гадоў. Пазней быў салістам Мала-дзёжнага тэатра эстрады і Тэатра песні Ірыны Дарафеевай. Зараз працую самастойна і ў сваёй творчасці аддаю перавагу лірыцы. Спяваю аб каханні, аб любві да радзімы, сяброўстве і вернасці.

— Як вядома, свае сольныя канцэрты Вы будуеце на трох “кітах” – рамансах, песнях, напісаных спецыяльна для Вас, і хітах мінулых гадоў. Гэта ўсё дзякуючы Вашаму голасу з яркім і запамінальным тэмбрам?

— Не толькі. І нават не важна, у якім жанры ты працуеш. Важна, што хочаш данесці да сваіх слухачоў. Я, дарэчы, працую ў розных музычных накірунках: народным, класічным, эстрадным, харавым, фальклорным, але найважнейшым лічу эмоцыі, якія магу выклікаць у слухача сваімі песнямі. Чалавек цягнецца да цудоўнага. І для людзей, па-сапраўднаму ўлюблёных у музыку, важны нават не папулярны жанр, а магчымасць дакрануцца да сапраўднага мастацтва.

— Таму Вы і не выконваеце “папсовыя” песні? Але ж яны лічацца сучаснымі…

— Здараецца, мне раяць змяніць рэпертуар, стаць больш “сучасным”. Але ж, на маю думку, сучасная песня не заўсёды тая, якую “круцяць” па некалькі разоў на дзень. Такая песня хутка можа стаць часовай. Сапраўдная песня, і не важна, калі яна была напісана, — не можа быць старамоднай. Узяць, напрыклад, хаця б песню “Журавли” на верш Аляксея Жамчужнікава: ёй 140 гадоў, і яе не выконваюць па радыё і тэлебачанні. Але, калі на канцэрце пачынаеш яе спяваць, людзі падпяваюць. Атрымліваецца, што гэтая песня дагэтуль сучасная. Таму я застануся верным і свайму рэпертуару, і сваёй публіцы.

— Але ж шмат з таго, што некалі гучала на эстрадзе і было папулярным, сёння таксама можа выклікаць усмешку, а ў моладзі — наогул здзіўленне…

— Духоўныя, культурныя каштоўнасці фарміруюцца на працягу стагоддзяў. І ніякія ансамблі-аднадзёнкі іх не перакрэсляць. Добрыя песні вядуць да святла, даюць чалавеку сілы. І наадварот, ёсць музыка, якая выклікае не самыя лепшыя інстынкты. І такое “мастацтва” асуджана на гібель.

— Здараецца чуць, як у тэлеінтэрв’ю маладыя беларускія выканаўцы скардзяцца на тое, што ім не хапае яркіх песень і цікавых аўтараў, якія б іх пісалі. Што з гэтай нагоды думаеце Вы і хто Ваш аўтар?

— Я ўпэўнены, што ёсць і яшчэ з’явяцца і самабытныя кампазітары, і паэты-песеннікі, таму што зямля беларуская шчодрая на таленты. Я выкладаю на эстрадным ад-дзяленні Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, і мяне перыядычна запрашаюць у якасці члена журы на разнастайныя конкурсы. Бывае, даводзіцца праслухоўваць па шэсцьдзясят чалавек. Сярод іх шмат таленавітых, якія выконваюць цудоўныя беларускія песні. І зразумела чаму. Бо як можна жыць на беларускай зямлі, зачароўвацца яе прыродай і не любіць беларускую песню? Тады нейкая іншая музыка ў душу проста не прый-дзе…  Асабіста я супрацоўнічаю з паэтамі Васілём Жуко-вічам, Уладзімірам Пецюкевічам, кампазітарам Дзмітрыем Далгалёвым, пішу песні сам.

— Вы сам сабе і прадзюсар?

— У асноўным сваім творчым лёсам я займаюся самастойна, шмат у чым дапамагае жонка. Ёсць пэўныя знаёмыя, якія запрашаюць на канцэрты, на якіх я імкнуся пакінуць добрыя ўражанні, таму часта атрымліваю запрашэнні на далейшыя канцэрты. Я ўпэўнены, што “жывыя” зносіны са слухачамі – самы верны шлях да іх сэрцаў, нават больш верны, чым актыўная ратацыя ў эфіры. Як кажуць, сілком любы не будзеш…

— Гэта Вы як выкладчык каледжа мастацтваў і імкнецеся выхаваць у сваіх вучнях — пачынаючых спеваках?

— Мая задача – данесці да вучняў, што мастацтва эстрады – гэта тое, што кранае і захапляе, што ёсць цудоўная класічная музыка і песні, якія нясуць святло і радасць людзям. Сучасныя мелодыі і рытмы адлюстроўваюць светапогляд цяперашняга пакалення і, бясспрэчна, некаторыя з іх таксама стануць памятнымі і знакавымі. Але на канцэртах публіка рэагуе на жывы голас, думкі і пачуцці, якія нясе песня.

— Гэта Вы, Алег Міхайлавіч, сцвярджаеце са свайго вопыту?

— Сапраўды, я шмат гастраляваў. Аб’ездзіў усю Беларусь, спяваў на англійскай, французскай, нямецкай мовах у Галандыі і Германіі, выступаў у Расіі, Індыі, ЗША, Аўстрыі, Іспаніі. Добрая песня прываблівае да сябе  людзей не нейкай пэўнай нацыі ці ўзросту, яна прываблівае тых, хто яе сапраўды любіць.

Запрашаю на свой канцэрт сапраўдных аматараў песні. Прыходзьце ў Палац культуры 29 студзеня ў 16.00 і пераканайцеся ў гэтым.

Гутарыла Галіна Каляда.

Фота з сайта http://www.semenovoleg.com

3 комментариев

  • лена

    Он видите ли приглашает НАСТОЯЩИХ любителей песни. Сам то хоть настоящий?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Татьяна

    Сам настоящий. Слышала его живьем, без фанеры. Голос вепликолепный, сам остроумен и умен, чего нельзя сказать о молодых. Репертуар — класс. Не попса. Концерт очень понравился, нет слов, одни восторги. Особенно поразила в его исполнении песня «Здесь под небом чужим» и исполненные акапельно песни. Сходите, не пожалеете.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Татьяна

    Сам настоящий. Слышала его живьем, без фанеры. Голос вепликолепный, сам остроумен и умен, чего нельзя сказать о молодых. Репертуар — класс. Не попса. Концерт очень понравился, нет слов, одни восторги. Особенно поразила в его исполнении песня «Здесь под небом чужим» и исполненные акапельно песни. Сходите, не пожалеете.Комментарий даю впервые.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *