Вторник, 12 ноября 2019

Музей Сапег собирает экспонаты

1 499

У правым флігелі ўязной брамы палацавага комплексу Сапегаў актыўна вядуцца рэстаўрацыйныя работы. У хуткім часе там з’явяцца музей роду Сапегаў і зала для выстаў, а таксама магазін сувеніраў. Улічваючы даволі выгаднае геаграфічнае і эканамічнае становішча Ружан, на гістарычны аб’ект ускладаюцца спадзяванні па павышэнні аб‘ёму платных паслуг у галіне культуры. А тое, што палац будзе прыцягваць турыстаў, не ставяць пад сумненне: над стварэннем музея працуюць лепшыя дызайнеры рэспублікі. Сёння спецыялісты, якія займаюцца пошукам экспанатаў, наладзілі цесную сувязь з вядучымі гістарычнымі музеямі Беларусі і краін бліжэйшага замежжа — Польшчы і Літвы. Але экспанаты ў асноўным будуць уяўляць сабой копіі, паколькі арыгінальных рэчаў, якія маюць якое-небудзь дачыненне да роду Сапегаў, у нашай краіне пасля ваенных дзеянняў мінулых стагоддзяў засталося мала. Аднак, не губляецца надзея на тое, што шэраг дзяржмузеяў свету ўсё-такі перададуць каштоўныя экземпляры на іх радзіму.
Акрамя таго, падагуліўшы вынікі калегіі Міністэрства культуры, якая нядаўна праходзіла на базе нашага раёна, міністр культуры краіны П.П.Латушка выйшаў з прапановай зрабіць прэзентацыю віртуальнай бібліятэкі Сапегаў.
Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *