Суббота, 24 октября 2020

Налог для Деда Мороза

1 886

Набліжаюцца навагоднія святы, а якое ж свята, не толькі навагодні «агеньчык», але і юбілей, вяселле, абыходзіцца без вясёлага і дасціпнага тамады? Але, якім бы лёгкім і нават, несур’ёзным, на першы погляд, не здаваўся гэты занятак, тым не менш, — гэта бізнэс. Таму ў людзей узнікаюць пытанні: ці можна займацца арганізацыяй урачыстых мерапрыемстваў, не рэгіструючыся ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка?  Як і ў якім памеры трэба плаціць падаткі?дед мороз

У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 295 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь фізічныя асобы, не зарэгістраваныя ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, маюць права аказваць паслугі па арганізацыі ўрачыстых мерапрыемстваў (паслугі тамады, дзейнасць незалежных акцёраў, канферансье, музыкаў; музычнае абслугоўванне вяселляў, юбілеяў і іншых урачыстых мерапрыемстваў; дзейнасць, звязаная з віншаваннямі з днём нараджэння, Новым годам і іншымі святамі незалежна ад месца іх правядзення).

Для гэтага, да пачатку ажыццяўлення дзейнасці, фізічныя асобы падаюць у падатковы орган па месцы жыхарства пісьмовае паведамленне з указаннем віду дзейнасці, які яны мяркуюць ажыццяўляць, а таксама перыяду і месца ажыццяўлення дзейнасці.

Пры аказанні паслуг у пасёлках гарадскога тыпу, сельскіх населеных пунктах стаўка адзінага падатку складае 290 000 руб., у г. Пружаны  — 350 000 руб.

Аплата робіцца на рахунак Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, УНП 200676206, разліковы рахунак №3600225000000 у ЦБУ №113/122 ААТ «ААБ Беларусбанк» г.Кобрын, код 237.

Для асобных катэгорый грамадзян прадугледжаны льготы па адзіным падатку ў памеры 20% ад устаноўленых ставак (бацькам у шматдзетных сем’ях з трыма і больш дзецьмі ва ўзросце да васямнаццаці гадоў,  асобам, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да васямнаццаці гадоў, плацельшчыкам, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту і інш.).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі МНС Рэспублікі Беларусь па Пружанскім раёне па адрасе: г. Пружаны вул. Р.Шырмы д. 17, каб. 208, 216, тэл. 9-03-08, 9-14-82.

Галіна Верамяйчук, начальнік аддзела падаткаабкладання ІП.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *