Пятница, 3 мая 2024

День: 12.05.2022

Лукашэнка аб пераадоленні санкцый у супрацоўніцтве з Расіяй: мы зможам справіцца з любымі праблемамі

Лукашэнка аб пераадоленні санкцый у супрацоўніцтве з Расіяй: мы зможам справіцца з любымі праблемамі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь і Расія, развіваючы супрацоўніцтва, у тым ліку кааперацыйныя сувязі, здольны пераадолець санкцыйны націск. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з губернатарам Хабараўскага края Міхаілам Дзегцяровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы заклікаў не перажываць наконт розных санкцый. "Мы самі можам справіцца з любымі праблемамі для таго, каб забяспечыць нармальнае жыццё людзей на прасторах нашай Айчыны. Проста трэба крыху часу для таго, каб і пашырыць вытворчасць, і развіць кааперацыю", - падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў разам у Хабараўскім краі ствараць тую базу, на якую можна будзе абаперціся і развіваць гэты рэгіён.
Лукашэнка — губернатару Хабараўскага края: цяпер момант, каб ствараць кааперацыйныя прадпрыемствы

Лукашэнка — губернатару Хабараўскага края: цяпер момант, каб ствараць кааперацыйныя прадпрыемствы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што цяпер добры момант для развіцця кааперацыйных сувязей як з Хабараўскім краем, так і іншымі рэгіёнамі Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Хабараўскага края Міхаілам Дзегцяровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Трэба пераходзіць да кааперацыі. Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Цяпер момант. Каб ствараць кааперацыйныя прадпрыемствы", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што адпаведнае пытанне абмяркоўвалася і на яго сустрэчах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Лукашэнка: вопыт супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй павінен быць запатрабаваны і прыцягальны для іншых краін

Лукашэнка: вопыт супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй павінен быць запатрабаваны і прыцягальны для іншых краін

Вопыт супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй павінен быць запатрабаваны і прыцягальны для іншых краін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Хабараўскага края Міхаілам Дзегцяровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Нягледзячы на вялікую адлегласць паміж Беларуссю і Хабараўскім краем, я хачу, каб ідэалагічна правільна мяне разумелі. Я лічу, што ад Брэста да Уладзівастока - гэта наша агульная Айчына. І, нягледзячы на тое, што на гэтай прасторы агульнай з'явіліся суверэнныя, незалежныя дзяржавы, мы як людзі разумныя павінны адысці ад розных умоўнасцей і арганізаваць нармальнае ўзаемадзеянне, каб было не горш, чым у Савецкім Саюзе", - заявіў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пры гэтым трэба дзейнічаць так, каб не напружваць нікога ні
Даніловіч: у Беларусі створана добрая база для захавання гістарычнай памяці

Даніловіч: у Беларусі створана добрая база для захавання гістарычнай памяці

Трэба ведаць гісторыю сваёй дзяржаўнай сімволікі, які сэнс у яе закладзены. Аб гэтым заявіў журналістам рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Вячаслаў Даніловіч на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Трэба ведаць гісторыю сваёй сімволікі, што яна сімвалізуе і які сэнс закладзены ў герб і сцяг. А сэнс вельмі вялікі, пазітыўны і глыбокі. Так, правобраз гэтага сцяга прыняты ў 1951 годзе, але сам арнамент, які прысутнічае на сцягу, - гэта вялікі пазітыўны пасыл ад нашых далёкіх продкаў. Тысячагоддзямі ён выкарыстоўваўся на нашай зямлі. Чырвоны колер таксама характэрны для нашых дзяржаў, якія былі на гэтай тэрыторыі. Зялёны - колер прыроды, любові", - сказаў Вячаслаў Даніловіч. Паводле яго слоў, што значыць наша дзяржсі
Мясніковіч: санкцыі супраць Беларусі і Расіі — прыкмета слабасці краін, якія іх уводзяць

Мясніковіч: санкцыі супраць Беларусі і Расіі — прыкмета слабасці краін, якія іх уводзяць

Санкцыі супраць Беларусі і Расіі - гэта прыкмета слабасці краін, якія іх уводзяць. Такі пункт гледжання выказаў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч сёння журналістам пасля цырымоніі ўскладання кветак дэлегацыяй ЕЭК да Вечнага агню каля Магілы Невядомага Салдата ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Гэтыя санкцыі - палітычныя, эканамічныя, якія прад'яўляюцца Расіі, Беларусі - гэта прыкмета слабасці тых дзяржаў, якія не могуць, што называецца, канкурыраваць з нашымі краінамі і спрабуюць выкарыстоўваць нейкія сілавыя, забароненыя метады, якія ў прынцыпе супярэчаць нормам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і цывілізаванага супрацоўніцтва", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, Еўразійскі эканамічны саюз актывізаваў работу па процідзеянні санкцыйнаму
Іванец: ва ўстановах адукацыі будуць вызначаны адзіныя дні ўшаноўвання дзяржсімволікі

Іванец: ва ўстановах адукацыі будуць вызначаны адзіныя дні ўшаноўвання дзяржсімволікі

Дзяржаўныя сімвалы з'яўляюцца асновай нашай суверэннай, незалежнай Беларусі, заявіў журналістам міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Асаблівую актуальнасць набываюць пытанні ўшаноўвання дзяржаўнай сімволікі - нашых сцяга і герба. Міністэрствам ужо сёння падрыхтаваны праект загаду, які прадугледжвае шэраг цырымоній ушаноўвання дзяржаўных сімвалаў на ўсіх узроўнях адукацыі, пачынаючы з устаноў дашкольнай адукацыі і заканчваючы сістэмай вышэйшай адукацыі", - сказаў Андрэй Іванец. Паводле яго слоў, гэта вельмі важна. "Грамадзянін не можа быць патрыётам, не ўсведамляючы, што дзяржаўныя сімвалы з'яўляюцца святымі і асновай нашай суверэннай, незалежнай Беларусі, - адзначыў міністр. - У нас ёс
Коллектив отделения скорой медицинской помощи Пружанской ЦРБ  поздравляет своих коллег, медсестер больницы, с профессиональным праздником!

Коллектив отделения скорой медицинской помощи Пружанской ЦРБ поздравляет своих коллег, медсестер больницы, с профессиональным праздником!

Дорогие коллеги, медсестры Пружанской ЦРБ! Поздравляем вас с Днем медицинской сестры! Белые стены, лекарства, таблетки, Справа окошко, унылый пейзаж, Лавка у входа, ворона на ветке. Обычный больничный такой антураж. Седая старушка, девчонка в халате, А реже парнишка серьезный такой. Наводит уют и порядок в палате, Уколы, прививки, в делах с головой. Мне карточку дайте! Врача позовите! И мне не забудьте анализ вписать. Поставьте укольчик! Зажим принесите! Как сил вам хватает и все успевать?   Сегодня немножко забудьте заботы, Ведь день медицинской сестры наступил Все знают для вас основное — работа. Желаем вам многая лета и сил, Чтоб меньше больных и побольше здоровых, Спокойных дежурств, не тревожных ночей. Чтоб в адре