Воскресенье, 12 июля 2026

«Зямля бацькоў — мая зямля»

391

«Зямля бацькоў — мая зямля» — так называлася свята вёскі Поланск, якое прайшло ў суботу, 14 чэрвеня.

І сапраўды, родная зямля сабрала жыхароў вёскі, іх дзяцей і ўнукаў, знаёмых і гасцей. Усяго на свята сабралася каля 100 чалавек. Было шумна, весела і ўрачыста. Людзі былі рады ўбачыцца адзін з адным, а таксама з тымі, хто калісьці жыў у гэтай вёсцы, пачуць цёплыя словы пра сябе і сваіх аднавяскоўцаў.

Традыцыйна на свяце ўшанавалі самых маленькіх і самых пажылых жыхароў, шматдзетныя сем’і, якіх у вёсцы аж чатыры, а таксама сямейныя пары, якія пражылі разам больш за 45 і 50 гадоў (такіх сем’яў у вёсцы таксама чатыры). А яшчэ падарункі атрымалі ветэраны працы сельскай гаспадаркі, адукацыі, гандлю і «Белпошты».

Музычныя падарункі ўсім прысутным дарылі супрацоўнікі Пружанскага аўтаклуба.

Адным словам, свята ўдалося на славу!

Жадаем вёсцы жыць і квітнець, а яе жыхарам — здароўя, шчасця, дабрабыту і даўгалецця.