Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана тры крымінальныя справы.

Вельмі, канечне, хацелася, каб настаў час, калі б не трэба было замыкаць дзверы ні дома, ні іншых памяшканняў. Каб быў поўны давер да любога чалавека. На жаль, гэта ўтопія, бо сярод чэсных людзей усё роўна знойдзецца той, хто не пакутуе ад недахопу сумлення і абавязкова скарыстаецца даверлівасцю гаспадара маёмасці. Для прыкладу выпадак у нашым раёне: мужчына не замкнуў дзверы свайго гаража, чым і скарыстаўся зламыснік. Апошні пранік у памяшканне і з партманэ, якое знаходзілася ў рэчавай скрыні легкавога аўтамабіля, украў больш за 1500 рублёў. Паважаныя суайчыннікі, сур’ёзней стаўцеся да захаванасці сваёй маёмасці, тады і праблем у жыцці будзе менш.
Крымінальная справа ўзбуджана па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыя — да трох гадоў пазбаўлення волі.