Нядаўна ў Брэсце прайшлі спаборніцтвы ў рамках другога этапу дзіцячай лігі плавання, у якіх традыцыйна паспяхова выступілі выхаванцы пружанскага трэнера Сяргея Каляды.

Так, Цімур Дакімовіч стаў другім на дыстанцыі 50 м брасам. Яўген Бойка замкнуў тройку прызёраў на дыстанцыі 50 м на спіне ў суперфінале і 200 м на спіне. Назар Камінскі заняў другое месца на дыстанцыі 200 м вольным стылем і на спіне, а таксама стаў трэцім на дыстанцыі 50 м на спіне ў суперфінале.
Арыядна Варыцкая фінішавала першай на дыстанцыях 50 м батэрфляем і 200 м на спіне. Крыху саступіла лідарам – на 50 і 200 м вольным стылем — стала сярэбранай прызёркай у мнагабор’і.
Алена Зялевіч. Фота Сяргея Каляды
