На сёлетнім жніве з’явіліся першыя тысячнікі. Першым у раёне тысячу тон збожжа дапрацаваў калектыў «ЗСК-80» з ААТ «Ружаны-Агра» (старшы машыніст А.А.Уласенка).
Сярод вадзіцеляў, якія працуюць на адвозцы збожжа ад камбайнаў, першым тысячны рубеж пакарыў М.С.Ільючык з ААТ «Жураўлінае». Малады вадзіцель аўтамабілем «МАЗ-551605» за адзін рэйс дастаўляе на сушыльны комплекс каля 20 тон залацістага зерня. Дастаткова сказаць, каб перавезці па чыгунцы аб’ём збожжа ў тысячу тон, патрабуецца каля 17 вагонаў.
Перадавікоў сёлетняга жніва павіншавалі з працоўнай перамогай і ўручылі каштоўныя падарункі прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, адміністрацый і прафсаюзных камітэтаў гаспадарак.
На здымку: сёлета першым у раёне тысячу тон збожжа перавёз малады вадзіцель М.С.Ільючык.
Мікола АРХУЦІК,
Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

