Среда, 20 мая 2026

Як засцерагчыся ад махляроў?

479

Ці ёсць спосабы не трапіць «на кручок» да тэлефонных падманшчыкаў?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Ксенія Козел:
— У пытанні ёсць частка адказу, у прыватнасці, усе зламыснікі дзейнічаюць праз тэлефонныя месенджары. Калі да вас звяртаюцца «прадстаўнікі» розных службаў ці арганізацый пасродкам тэлефаванняў праз Вайбер, Тэлеграм і іншыя дадаткі, то ў 9 выпадках з 10 — гэта махляры. Сцэнарый размовы можа быць розны: падаўжэнне дамовы аказання паслуг сувязі ці замена тарыфнага плана, замена лічыльніка ці дамафона і г. д.
Спосабы процідзейнічаць вельмі простыя і дзейсныя:
— не выконвайце ўказанні асоб, якія патэлефанавалі з незнаёмага нумара;
— не паведамляйце незнаёмцам свае персанальныя дадзеныя, рэквізіты банкаўскіх картак;
— не ўстанаўлівайце прыкладанні па просьбе субяседнікаў;
— не пераводзьце грошы незнаёмым людзям у якасці перадаплаты;
— не згаджайцеся на анлайн-прапановы набыць рэчы па занізкім кошце.