Суббота, 17 октября 2026

Як старым абараніцца ад махляроў?

284

Асаблівую ўвагу віртуальныя падманшчыкі надаюць менавіта пенсіянерам, якія пастаянна трапляюць у сводкі адпаведнай злачыннасці. Здаецца, што абараніцца немагчыма. Ці ёсць якія-небудзь спосабы?


Адказвае ўчастковы інспектар Руслан Дзмітрук:
— Трапляюць у спісы ахвяр далёка не ўсе пенсіянеры. Шмат хто з пажылых людзей праяўляюць асцярожнасць з незнаёмцамі, не выказваючы давер усім, хто патэлефаванаў ад імя банка, праваахоўных або сацыяльных органаў. Проста варта ўзяць сабе за правіла: любую фінансавую інфармацыю не даваць тым, хто не ўваходзіць у кола зносін. Яшчэ нагадаю, што райаддзелам унутраных спраў арганізаваны прыём грамадзян участковымі інспектарамі міліцыі, дзе можна атрымаць параду па любых жыццёвых пытаннях. Ён ажыццяўляецца штотыднёва па серадах: у сельскай мясцовасці ў пунктах аховы правапарадку з 10 да 13 гадзін, у г. Пружаны ў будынку РАУС з 17 да 20 гадзін.