Понедельник, 16 марта 2026

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Дзмітрый Зубковіч, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў

1 419

Ніводная пасада не дае права абыходзіць закон, карыстаючыся паўнамоцтвамі, браць хабар за станоўчае рашэнне нейкага пытання, якое ўваходзіць у тваю кампетэнцыю. Калі ў нейкай арга-нізацыі былі выяўлены парушэнні, дык яны абавязкова павінны выпраўляцца, а не ўтойвацца. Чамусьці інакш падумаў жыхар Бярозаўскага раёна, які ў якасці службовай асобы з інспекцыяй наведаў Пружаншчыну. Прадстаўнікі двух прадпрыемстваў прапанавалі мужчыне закрыць вочы на знойдзеныя недахопы, а за гэта разлічыцца ўласнай прадукцыяй. І прыйшлі да згоды.


Цяпер злачынцу можа чакаць пакаранне ў выгля-дзе арышту або абмежавання свабоды ад трох да пяці гадоў ці пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць вызначаныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.