Понедельник, 9 декабря 2024

«Хочуць мяне фланкамі акружыць». Лукашэнка выказаўся аб альтэрнатыўных вылучэнцах у Прэзідэнты

16

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў гутарцы з журналістамі выказаўся аб альтэрнатыўных вылучэнцах у Прэзідэнты. Фрагмент размовы паказалі ў эфіры Першага інфармацыйнага тэлеканала, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Гэта важнейшая тэма сёння. І я спрабую цяпер глядзець на гэту праблему. Думаю, што за гэтым стаіць. Супраць жаночага Прэзідэнта жанчыны паставілі сваю альтэрнатыву (размова пра члена БСЖ Вольгу Чамаданаву. — Заўвага БЕЛТА). Ужо, па-мойму, зарэгістравалася там», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: «Самы аракул і вяшчальнік палітыкі Прэзідэнта таксама выступіў — Гайдукевіч (лідар ЛДПБ. — Заўвага БЕЛТА) — супраць Прэзідэнта … Ну, у альтэрнатыве».

«Партыя працы і справядлівасці свайго (Аляксандр Хіжняк, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. — Заўвага БЕЛТА). І іншыя», — дадаў беларускі лідар.

Кіраўніка дзяржавы спыталі, як ён ацэньвае такую актыўнасць. «Я спрабую ацаніць. Думаю, ну ім жа адысці ад сваёй палітыкі будзе складана. Але тым не менш. Альтэрнатыўныя кандыдаты. Я думаю, яны проста хочуць дзеючага Прэзідэнта засцерагчы ад небяспекі. Ну а як інакш я магу расцаніць, асабліва вылучэнне жанчынамі сваёй кандыдатуры? — сказаў ён. — Я ўпэўнены, што яны проста хочуць мяне тут акружыць фланкамі і засцерагчы ад небяспекі. Ні больш ні менш. Мне хацелася б так».

Аляксандра Лукашэнку спыталі, ці знаходзіцца ён у небяспецы. «Ды не, вы не хвалюйцеся. Мы з вамі прайшлі такое бурнае жыццё і на барыкадах стаялі плячо ў плячо. Якая небяспека? Можа, яна недзе і ёсць, але мы пакуль яшчэ яе не выявілі», — падкрэсліў ён.

На момант публікацыі гэтай навіны ЦВК зарэгістравала ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, Алега Гайдукевіча. Аляксандра Хіжняка і Вольгі Чамаданавай.

Акрамя таго, ЦВК прыняла дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Сяргея Бобрыкава, Дзіяны Кавалёвай і Ганны Канапацкай.

БЕЛТА