Адказвае ўчастковы інспектар РАУС Дзяніс Касцюк:
— Па-першае, калі вы жадаеце рэалізаваць любую сельскагаспадарчую прадукцыю са свайго прысядзібнага ўчастка, то гэта можна рабіць толькі ва ўсталяваных месцах. Гандаль «на асфальце» забаронены і рызыкаваць не варта, таму што заробак можа быць значна меншы за штрафы (арт. 13.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжвае спагнанне да 50 базавых велічынь).
Па-другое, наўрад ці такі гандаль будзе выгадным, таму што пакупнікі сёння вельмі разумныя і ведаюць, што на санкцыянаваных прылаўках прадукцыя праходзіць адпаведную праверку і значыць бяспечная. У выніку «з асфальта» зараз купляюць значна менш. І па-трэцяе, спецыяльныя месцы маюць гандлёвае абсталяванне, з якога рэалізаваць сваю прадукцыю больш зручна, чым з неспрыстасаваных для гэтага пляцовак.
