Пятница, 10 апреля 2026

Вольга Аляксеева – пераможца літаратурнага конкурсу

525

На ХХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы намеснік дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Вольга Аляксеева была ўзнагароджана дыпломам пераможцы літаратурнага конкурсу часопіса “Маладосць” на лепшы фантастычны твор.

Віншуем Вольгу Вадзімаўну з узнагародай і жадаем натхнення, творчага запалу і поспехаў у новых праектах.

Твор “Вечнае жыццё” надрукаваны ў часопісе “Маладосць” у № 1 за 2026 г., яго можна прачытаць у бібліятэцы.