У канцы мінулага тыдня, напярэдадні экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля», у нашым горадзе быў праведзены велапрабег.
Удзел у ім прынялі прадстаўнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна, а таксама вучні розных навучальных устаноў. Агульная колькасць жадаючых прыняць удзел у акцыі склала каля 40 чалавек.
У пачатку мерапрыемства перад усімі прысутнымі выступілі прадстаўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якія абазначылі галоўныя мэты дадзенага мерапрыемства.
Па выніках падзеі самым юным яго ўдзельнікам ад раённай інспекцыі былі ўручаны памятныя прызы.
Руслан Басак.
Фота Кацярыны Масік
Больш фота — у альбомах: https://vk.com/album-23306785_304243342 і https://ok.ru/budni/album/983540293768