Воскресенье, 17 мая 2026

Увесь пачатак мая будуць праводзіцца розныя святочныя праграмы. Што трэба ведаць пры іх наведванні

634

Ці будзе бяспечна на масавых мерапрыемствах?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі  Яўген Волкаў:

— Абавязкова на масавых мерапрыемствах будуць сачыць за бяспекай супрацоўнікі ўнутраных спраў. Яны павінны папярэджваць магчымыя непрыемнасці і сачыць за тым, каб святочную атмасферу нічога не азмрочыла. Вось толькі і з боку наведвальнікаў канцэртаў і іншых праграм варта захоўваць правілы паводзін у грамадскіх месцах.

У прыватнасці, нельга з’яўляцца ў нецвярозым стане або прыносіць з сабой алкагольныя і слабаалкагольныя напоі. Не дакранайцеся да падазроных прадметаў, пакінутых кімсьці рэчаў, а звярніцеся да міліцыянераў з папярэджаннем. Калі разам з сабой прыводзіце дзяцей, то сачыце за іх гульнямі, не дапускайце свавольстваў і не пакідайце малых без кантролю. А яшчэ адэкватна рэагуйце на просьбы і заўвагі праваахоўнікаў, якія імкнуцца да захавання бяспекі.