Четверг, 16 июля 2026

Удваіх — і ў радасці

493

Што ёсць такое сям’я? Кожны можа па-свойму трактаваць дадзенае паняцце. Але галоўнае, канечне, магчымасць быць побач з каханым чалавекам, праяўляць аб ім клопат, бачыць яго кожны дзень і ад гэтага быць самым шчаслівым на свеце. Каб на многія гады быць апорай адзін аднаму, дыхаць адным паветрам, ісці толькі да адной мэты, быць адным непадзельным. Яшчэ, зразумела, працягнуць свой род, адчуць непамерную радасць ад ролі мамы і таты. Выгадаваць годных грамадзян сваёй краіны, каб не згасала на небакраі слаўнае імя беларуса.

2

Прыкладам такой сям’і, калі нават думкі не дапускаеш, што ўсё магло скласціся інакш, што жыццёвыя дарогі не знайшлі б кропкі сутыкнення, з’яўляюцца Білецкія Пётр Мікалаевіч і Ядвіга Баляславаўна з аг. Мурава, людзі сумленныя, шчырыя. Яны ж пэўна ведаюць, на чым будуецца падмурак даверу і вернасці паміж мужам і жонкай.

3


Знаёмства абаяльнай і ўсмешлівай ўраджэнкі в. Вол-па Ваўкавыскага раёна з будучым абраннікам, бравым хлопцам з в. Опаль на Іванаўшчыне распачалося ў тагачасным Пружанскім тэхнікуме. Пётр паступіў на спецыяльнасць «Аграномія» ў 1971 годзе, але праз месяц быў прызваны ў армію, у Ваенна-марскі флот. Адслужыўшы там тры гады, вярнуўся да вучобы і трапіў у тую ж групу, дзе першы год рыхтавалася таксама стаць знаўцам палеткаў і Ядвіга. І вось неяк адразу прыглянуліся адзін аднаму, такое бывае, але рэдка, калі з першага позірку разумееш: з гэтым чалавекам я хачу пражыць усё жыццё, ён мне наканаваны Богам. Таму праз два дні Пётр запрасіў прыгожую дзяўчыну ў кіно. Так і закруцілася, як цудоўны і запамінальны вынік — казачнае вяселле 1 ліпеня 1976 года. Нават вянчаліся ў касцёле (Ядвіга каталіцкага веравызнання), хаця жаніх быў камуністам. Але што ні зробіш для каханай, знайшоў жа выйсце!

Падчас навучання маладыя годна праявілі сябе, паказалі высокія веды па абранай прафесіі. Таму былі запрошаны на працу ў знакаміты па тым часе калгас «Рассвет», якім кіраваў вядомы на ўсю краіну старшыня Яўген Кудзінаў. Пётр пачынаў на пасадзе брыгадзіра, а Ядвіга — памочнікам брыгадзіра. Нароўні даводзілася ладзіць сямейны быт, будаваць сцяжынку да аднаго на дваіх шчасця. Велізарнай радасцю для Білецкіх стала нараджэнне ў 1978 годзе дачушкі Алены. Яна дабавіла прыемнага клопату ў жыццё. Тата Пётр тады вельмі стараўся, каб сям’я ні ў чым не мела патрэбы. І гэта ў яго атрымлівалася, а жонка ўсебакова падтрымлівала мужа: заўсёды дома было нагатавана і прыбрана, ласкавае слова не шкадуецца. Праз чатыры гады сваім з’яўленнем на свет ашчаслівіла дачка Вольга. Жыццё ўвайшло ў сваё рэчышча, набыло поў-нае асэнсаванне.

4

Здаецца, ёсць свая добраўпарадкаваная трохпакаё-вая кватэра, пабудавалі гараж, усё раскладзена па палічках, дзеці ўжо падраслі і па магчымасці дапамагаюць бацькам. Жыві і радуйся. Але ў 1987 годзе давялося карэнным чынам памяняць свой уклад жыцця. Справа ў тым, што Пятру Мікалаевічу неаднаразова ўжо прапаноў-валі заняць месца старшыні ў якім-небудзь калгасе. І наступіў той момант, калі адмовіцца было ўжо нельга. Так сям’я Білецкіх апынулася ў Мураве. Гаспадарыць у калгасе з аднайменнай назвай давялося менавіта мужу Ядвігі Баляславаўны. Усяго хапіла жонцы, хаця і сама там жа да выхаду на пенсію працавала дыспетчарам. Гэта цяпер палёгка. А тады… Пётр Мікалаевіч прападаў па справах калгаса з раніцы да позняга вечара, нават ноччу кантраляваў вартаўнікоў. Такая вось работа была. А верная спадарожніца жыцця заўсёды была побач, у справы не ўмешвалася, але адна яе прысутнасць надавала сіл і ўпэўненасці, што ўсё задуманае абавязкова ажыцця-віцца. Так яно і сталася…

Некалькі гадоў таму Пётр Мікалаевіч вырашыў: хопіць, трэба і для сябе пажыць, і жонцы ўдзяляць больш увагі (яна гэтага, як ніхто, заслужыла!), і дзецям дапамагчы словам і справай, і з унукамі час пабавіць. І пайшоў на заслужаны адпачынак з пасады дырэктара ААТ «Мурава». А яшчэ ўспомніць, што і як было. Неяк ужо хутка выраслі Алена і Вольга, атрымалі вышэйшую адукацыю, уладкаваліся на добрую працу. Старэйшая падарыла бабулі з дзядулем унукаў Максіма, Мікіту і Мілану, а малодшая — Паўла і Вікторыю. За радасць з імі проста быць, чуць залівісты смех, бачыць шчаслівыя вочы. Дзякуй вялікі бабулі, што ўнесла вялікі ўклад у іх выхаванне! А дзядуля навучыў усіх круціць абаранку аўтамабіля! Ды і заняцца любімымі справамі можна ўжо не похапкам, а расцягнуць асалоду. Раней сям’я Білецкіх многа падарожнічала па Беларусі, наведвала яе прыгожыя куточкі. Цяпер жа Пётр Мікалаевіч і Ядвіга Баляславаўна з задавальненнем ездзяць да дочак з унукамі ў госці, на малую радзіму яго і яе. Усе дні нараджэння, рэлігійныя святы — толькі разам, вялікай і дружнай сям’ёй. Які мужчына — без футболу, а жанчына — без мноства прыгожых кветак, якіх на двары і ў доме проста не пералічыць!

Заўсёды па-добраму зайздросціш, калі даводзіцца сустракацца з сямейнай парай, якая з’яўляецца эталонам вернасці і ўзаемаразумення. У чым жа сакрэт хаваецца? Па словах Ядвігі
Баляславаўны, трэба чуць адзін аднаго, падчас спрэчкі лепш спыніцца своечасова і пераасэнсаваць сказанае, тады і рашэнне правільнае знойдзецца. Ніколі не ісці ўпоперак дарогі свайму мужу, калі бачыш, што ён мае рацыю. А Пётр Мікалаевіч дадае: не баяцца прасіць прабачэння, калі гэта патрэбна зрабіць, быць надзейнай апорай для сваёй жонкі. У цяжкую мінуту быць гатовым падаць руку і падставіць плячо.


Вось таму гэтыя цудоўныя людзі і ідуць у адным накірунку працягласцю ў 50 гадоў. І будуць на наступным тыдні, 1 ліпеня, прымаць віншаванні ад родных, блізкіх і знаёмых з нагоды залатога вяселля. Нам пашанцавала далучыцца да будучых цёплых і шчырых слоў і пажадаць Пятру Мікалаевічу і Ядвізе Баляславаўне здароўя, дабрабыту, аптымізму. Няхай зорка шчасця для сям’і Білецкіх гарыць на небе яшчэ многія гады!

Вадзім Раўнейка

На фота:

  1. Пётр Мікалаевіч і Яд-віга Баляславаўна Білецкія: мы шчаслівыя людзі, бо па сённяшні дзень пранеслі каханне!
  2. Шчаслівы дзядуля Пётр у акружэнні любімых унукаў.
  3. Дачка Алена.
  4. Дачка Вольга.
    Фота Кацярыны Масік