Суббота, 12 октября 2024

У выніку ДТЗ у Пружанах 26 верасня загінуў пешаход

1 137

У чацвер, 26 верасня, каля 21.30 гадзін, 41-гадовы вадзіцель кіраваў аўтамабілем «Skoda» і рухаўся па вуліцы Макаранкі.

Па папярэдняй інфармацыі, паблізу дома №38 учыніў наезд на 41-гадовага пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы і не быў абазначаны святловяртальнымі элементамі.

У выніку ДТЗ пешаход памёр на месцы ДТЗ. Следствам будзе дадзена прававая ацэнка.

ДАІ нагадвае: вадзіцель пры ўзнікненні перашкоды для руху павінен прыняць усе неабходныя меры для зніжэння хуткасці руху, ажно да спынення транспартнага сродку.

Каб не падвяргаць небяспецы сваё жыццё і здароўе, пешаходам варта кіравацца асноўнымі правіламі бяспечных паводзін на дарогах: пераходзіць праезную частку строга ва ўсталяваных для гэтага месцах; выкарыстоўваць святловяртальныя элементы ў цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці; не выходзіць на праезную частку ў нецвярозым стане.

Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама