
Калядны інтэлектуальны квіз «Родны край Пружанскі» быў прысвечаны 85-годдзю Пружанскага раёна. Яго падрыхтавала і правяла ўзорная студыя «Teens-фармат».
У квізе прынялі ўдзел 10 каманд, з іх — 5 прадстаўлялі ўсе гарадскія школы, і столькі ж з сельскіх: Мокраўская, Параслянская, Мураўская, Слабадская, Кляпацкая.
У першым туры квіза дэманстраваліся старыя фотаздымкі города Пружаны. Удзельнікам трэба было пазнаць будынкі і вуліцы горада. У другім — суаднесці даты з падзеямі. У трэцім — каманды адказвалі на пытанні «Мясцовай віктарыны». Чацвёрты тур называўся «Землякі», дзе неабходна было назваць прозвішчы вядомых людзей. У заключным туры гульцы вызначалі чаго не хапае на фотаздымках будынкаў Пружан.
Вынікі квізу: 3 месца ў каманды «Бона Сфорца» з СШ № 3, 2 — «Бліцкрыг» СШ № 5 г., 1 заняла каманда «Аптымісты» Мураўскай СШ.
Усе удзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі, а пераможцам уручылі памятныя сувеніры.
Анастасія Ціхановіч, кіраўнік студыі «Teens-фармат»
