Четверг, 16 июля 2026

«У свеце казак і чараўніцтва»

296

Пад такой назвай прайшоў восьмы раённы мастацкі конкурс імя Алены Лось, які праводзіў дзіцяча-юнацкі сектар Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма. Сёлета ў ім прынялі ўдзел 58 дзяцей — вучні сярэдніх школ і ўстаноў дадатковай адукацыі з усяго раёна.

У канцы мая журы вызначыла пераможцаў і прызёраў:
— ва ўзроставай катэгорыі 7 – 10 гадоў: І месца — Бажэна Урбановіч (Новазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў, філіял у г.п. Шарашэва), ІІ месца — Вікторыя Ліцкевіч (Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р. Шырмы г. Пружаны), ІІІ месца — Ганна Кабрынец (Новазасімавіцкі СДК);
— ва ўзроставай катэгорыі 11 – 13 гадоў: І месца — Анастасія Міклашэвіч, ІІ месца — Ганна Навумчык, г. Пружаны, ІІІ месца — Ганна Куляшова (ДШМ імя Р.Р. Шырмы);
— ва ўзроставай катэгорыі 14 – 16 гадоў: І месца — Ксенія Базільчук (Новазасімавіцкая ДШМ, філіял у г.п. Шарашэва), ІІ месца — Дар’я Нежавец (школа малюнка «Арт-Талент»).

Фінансавую падтрымку ў правядзенні конкурсу аказалі аддзел культуры Пружанскага райвыканкама, раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын».