Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Дзмітрый Зубковіч, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзве крымінальныя справы.
Даверлівасць не заўсёды можа прыносіць карысць. Асабліва калі маеш справу з віртуальнымі махлярамі, тады трэба быць вельмі асцярожным, каб не развітацца са сваімі грашовымі зберажэннямі. Нічога не насцярожыла жыхарку нашага раёна, калі ёй прапанавалі ў месенджары атрымаць пасылку. Выканала ўсе ўказанні і 1800 беларускіх рублёў перавяла на неўстаноўленыя картрахункі. Цяпер вось самы час задумацца аб сваёй наіўнасці. Тым больш што аб небяспечнасці перапіскі і размоў у віртуальнай сетцы гаварылася шмат разоў. Будзьце пільнымі, не паддавайцеся на махінацыі злодзеяў!
Пры ўстанаўленні асобы, якая здзейсніла дадзенае злачынства, да яе можа быць прыменена пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу або папраўчых работ да двух гадоў. Таксама гэта могуць быць арышт ці абмежаванне свабоды да трох гадоў або пазбаўленне волі на гэты ж тэрмін.
