ДТЗ адбылося 27 мая каля 15 гадзін.

24-гадовы жыхар Пружанскага раёна, не маючы права кіравання транспартным сродкам, кіраваў матацыклам «MINSK» і рухаўся па вуліцы Крашэўскага ў гарадскім пасёлку Шарашэва.
Па папярэдняй інфармацыі, на скрыжаванні з вуліцай Бараннікава ён учыніў наезд на 6-гадовага веласіпедыста, які перасякаў праезную частку справа налева па ходзе руху матацыкла.
У выніку ДТЗ непаўналетні з траўмамі шпіталізаваны. Праводзіцца праверка.
