Среда, 14 октября 2026

У рабоце дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні новай рэдакцыі Канстытуцыі ў Пружанскай ЦРБ прыняў удзел старшыня абласнога прафсаюза работнікаў аховы здароўя Анатоль Гаршчарук

499

У Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Калектыў установы сустрэўся са старшынёй Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Анатолем Гаршчаруком. Старшыня абкама расказаў удзельнікам сустрэчы аб прапанаваных змяненнях у Асноўны Закон, іх ролі ў развіцці беларускага грамадства і дзяржавы, а таксама выказаў сваю асабістую думку па шэрагу пунктаў.

Старшыня абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя Анатоль Гаршчарук з галоўным урачом Пружанскай ЦРБ Андрэем Пачынчыкам і старшынёй прафсаюзнай арганізацыі райбальніцы Ірынай Шэйка.

Больш падрабязна ён акцэнтаваў увагу прысутных на змяненні і дапаўненні ў раздзеле па выбарчай сістэме, а таксама аб абавязацельствах грамадзян у прыняцці мер па захаванні і ўмацаванні ўласнага здароўя. Акрамя таго, выступоўца падкрэсліў важнасць захавання нацыянальных каштоўнасцей беларускага народа, гістарычнай праўды і памяці пра яго гераічны подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Былі абмеркаваны і іншыя папраўкі ў праект Канстытуцыі. На думку Анатоля Гаршчарука, актыўна ўдзельнічаць у канстытуцыйнай рэформе і развіцці сваёй дзяржавы павінен кожны грамадзянін краіны.

Анастасія Сопіна