Среда, 17 июня 2026

У Пружанскім раёне дзейнічае забарона выхаду на лёд

272

Яна дзейнічае на ўсіх вадаёмах, сажалках, рэчках, каналах, а таксама вадасховішчы «Паперня».

Гэтая мера ўстаноўлена Пружанскім райвыканкамам на падставе частак першай і другой п. 35 Правіл аховы жыцця людзей на водах, зацверджаных пастановай Савета Міністраў ад 18.08.2023 № 543.

Выхад на лядовае пакрыццё забараняецца ў перыяды ўтварэння і разбурэння лядовага пакрыцця, а таксама тады, калі таўшчыня крышталічнага лядовага пакрыцця не дасягае сямі сантыметраў.