
Ён быў удастоены граматы і падзякі ад Беларускага рэспубліканскага таварыства.
Уручэнне адбылося ў прысутнасці намесніка старшыні Пружанскага райвыканкама Руслана Супрыновіча і старшыні абласной арганізацыі ТВВАД Віталія Кулініча, які і ўзнагародзіў Юрыя Міхайлавіча граматай за высокі прафесіяналізм, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у вырашэнне дзяржаўна значных задач па ахове жыцця людзей на водах і ў сувязі са 153-годдзем з Дня ўтварэння таварыства. Таксама старшыні раённай арганізацыі была ўручана і падзяка за плённую і актыўную працу ў рамках другой рэспубліканскай акцыі «Бяспека на вадзе — паўсюдна і ўсюды!».
— Пружанская арганізацыя ТВВАД мае добрую рэпутацыю і з’яўляецца адной з лепшых. Сённяшняя падзея яркае таму пацвярджэнне. Віншую Юрыя Міхайлавіча з гэтымі заслужанымі ўзнагародамі — падкрэсліў старшыня абласной арганізацыі Віталій Кулініч.
У сваю чаргу, Юрый Амельянчук выказаў шчырую падзяку райвыканкаму, сродкам масавай інфармацыі і калегам з таварыства выратавання на водах за падтрымку і эфектыўнае супрацоўніцтва.
Віншуем Юрыя Міхайлавіча з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем далейшых поспехаў у такой важнай і высакароднай справе.
Руслан Басак
Фота Кацярыны Масік
