Четверг, 12 ноября 2026

У Дзень маці ў гарадскім Палацы культуры прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны нашым любімым і пяшчотным матулям

666

Урачыстасць пачалася з уручэння падзяк і іншых узнагарод жанчынам, якія працуюць у райваенкамаце, райаддзелах па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў. Адзначылі гераінь свята кіраўнікі гэтых сілавых падраздзяленняў, якія падзякавалі ім за пачэсную працу, за выдатную падтрымку як на службе, так і дома.

Таксама ў рамках Тыдня бацькоўскай любові былі ўручаны падзякі бацькам, якія выхавалі заслужаных выратавальнікаў, міліцыянераў і вайскоўцаў.
Урачыстую цырымонію ўшанавання дапоўнілі яскравыя выступленні пружанскіх артыстаў, якім гледачы дзякавалі цёплымі і шчырымі апладысментамі.
Алег Сідарэнка (тэкст і фота)