У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адкрылася новая выстава і прайшоў мастацкі пленэр
Здаецца, што раней я не бачыла Палацык у такой восеньскай ілюмінацыі фарбаў: золата і рубіны лісця, ізумруд і малахіт кастрычніцкага неба, і ён – белы мадэрновы сталактыт… І ўсё гэта дзякуючы мастакам, якія прыехалі ў Пружаны на штогадовы пленэр, – сябрам арт-суполкі “Абуджэнне”: Яўгену Шунейка, Васілю Грыневічу, Анатолю Маразюку і Андрэю Лычкоўскаму. Пра апошняга трэба распавесці падрабязней, бо акурат у мінулую нядзелю ў палацыку адкрылася яго персанальная выстава – “Прысвячэнне Пружаншчыне”.
Творца нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Яршы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Вышейшую мастацкую адукацыю атрымаў у Маскоўскім народным універсітэце мастацтваў імя Крупскай. Потым вучыўся ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.Сёння Андрэй Міхайлавіч – вядомы ма
