Вторник, 8 сентября 2026

Сёння стартуе рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу», далучыцца да яе могуць усе жадаючыя

481

Традыцыйная дабрачынная акцыя «Тыдзень лесу» сёння пачынаецца ў Беларусі. Яна будзе прымеркавана да Года гістарычнай памяці і ахопіць таксама Пружанскі раён.

Асноўная мэта акцыі — прыцягненне ўвагі людзей да неабходнасці беражлівага стаўлення да ляснога фонду.

У межах Тыдня лесу да 16 красавіка ўключна будуць праводзіцца шматлікія мерапрыемствы па высадцы дрэў. Далучыцца да іх запрашае і Пружанскі лясгас. Калі ёсць такое жаданне, звяртайцеся сюды або ў бліжэйшае лясніцтва для каардынацыі ўдзелу ў акцыі.

Алег Сідарэнка