Раніцай 30 мая ў штучным вадаёме ў 100 метрах ад скрыжавання вуліц Г.-Каляды і Макаранкі прахожыя ўбачылі цела патанулага мужчыны.

На месца здарэння былі выкліканы міліцыя і прадстаўнікі раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах. Як было аператыўна ўстаноўлена, загінуў жыхар горада, 1951 г.н.
Абставіны здарэння пакуль устанаўліваюцца праваахоўнікамі.
Юрый Амельянчук, старшыня раённай арганізацыі ТВВАД
Фота носіць ілюстрацыйны характар
