Понедельник, 18 мая 2026

Старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч падзяліўся меркаваннем пра Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

350

Старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Грышкевіч адзначыў:

— Чарговае пасланне Прэзідэнта стала накірункам на далейшую работу нашага грамадства. Сёння мы пастаўлены ў такія ўмовы, што толькі згуртаваўшыся, добра працуючы, выконваючы на высокім узроўні свае службовыя абавязкі, мы зможам процістаяць знешнім негатыўным фактарам.

Вялікую ўвагу Кіраўнік краіны надаў захаванню сямейных каштоўнасцей, гістарычнай памяці, патрыятызму, выхаванню моладзі.

Галоўная тэма, агучаная Прэзідэнтам, – захаванне суверэнітэту і незалежнасці. Упэўнены, што разам мы гэтыя нашыя каштоўнасці зможам адстаяць. Дабро павінна быць з кулакамі. Нас вымушаюць абараняцца. Гэта мы і будзем рабіць.

Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка