Четверг, 13 февраля 2025

Станоўчыя эмоцыі і гонар за сваю краіну

468

Грандыёзны канцэрт, у якім прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, фінішаваў праект «Марафон адзінства». Тры тысячы кіламетраў — такую дыстанцыю пераадолеў Марафон. Яго старт быў дадзены 17 верасня — у Дзень народнага адзінства.

Пружанцам пашчасціла паўдзельнічаць у брэсцкай частцы праекту і ўбачыць заключную — на трыбуне «Мінск-Арэны».

Не сумняваюся ў тым, што кожны прысутны адчуў гонар за нашу краіну, за нашага Лідара, за тое, што, мы адзіныя і нас не зламіць. Самым чуллівым і радасным было веданне таго, што Прэзідэнт з намі, а мы — з ім. Забягаючы наперад, скажу, што ўсе чакалі па завяршэнні канцэрта звароту да прысутных, да ўсіх жыхароў краіны нашага беларускага Лідара. Так яно і адбылося. Аб гэтым крыху пазней.

Не буду расказваць, у якіх рэгіёнах пабывалі ўдзельнікі Марафону, кожны меў магчымасць гэта назіраць са стужак навін, тэлеперадач, трансляцый мерапрыемстваў, якія аб’яднаў праект.

Захапляльнае шоу, якое ўвабрала ў сябе гісторыю, культуру беларускага народа, яго традыцыі, а таксама лепшыя нумары, якія краналі беларусаў на працягу амаль трох месяцаў.

Ведаеце, кожны з нумароў быў па-свойму ўнікальны, але «Малітва» славутага ансамбля «Песняры» і Уладзіміра Мулявіна ў выкананні Мікалая Лукашэнкі, Пятра Ялфімава, Івана Мальцава і Станіслава Паўлава, стала яскравай падзеяй усяго канцэрта.

Як я казаў, усе чакалі звароту Прэзідэнта. Аляксандр Рыгоравіч выступіў з паламянай прамовай, якая пранікла ў кожнае сэрца, закранула кожную струну душы. Зразумела адно, што мы разам, а значыць, нас нікому не зламіць. Мы не саромеемся быць беларусамі, бо час выбраў нас.

Віктар Ільюшчанка